Белсаюздрук
«Белсаюздрук» — дзяржаўнае гандлёвае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў жніўні 1991 года ў якасці Рэспубліканскага аб’яднання «Саюздрук».
«Белсаюздрук» | |
---|---|
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 6 жніўня 1991 |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск, Ленінскі раён, вул. Валадарскага, д. 16[1] |
Ключавыя постаці | Ігар Дудзіч, Павел Паляшчук[2] |
Галіна | сфера паслуг і рознічны гандаль |
Паслугі | раздробны збыт газет і часопісаў, падпіска на перыёдыку |
Колькасць супрацоўнікаў | 1000 (2014 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3] |
Даччыныя кампаніі | ААТ «Магілёўсаюздрук» |
Сайт | beldruk.by |
На 2020 год прадпрыемства мела найбольшую ў Беларусі гандлёвую сетку збыту перыёдыкі і кніг, канцылярскіх прыладаў і сувеніраў. На друкаваныя вырабы прыпадала звыш 30% таваразвароту. У павільёнах «БелДрук», сумешчаных з кафэ, было магчыма зарадзіць смартфон, скарыстаць Вай-Фай і гарадскі навігатар. На 2020 год гандлёвая сетка «БелДрук» налічвала 1016 гандлёвых кропак, з іх 233 павільёны[4]. На 2020 год «Белсаюздрук» меў 4 абласныя падраздзяленні ў Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне, а таксама даччынае ААТ «Магілёўсаюздрук». Гандлёвая сетка «Магілёўсаюздруку» налічвала яшчэ 225 гандлёвых кропак, з іх 187 кіёскаў (83%), 28 павільёнаў і 10 крамаў[5]. Іншыя падраздзяленні налічвалі: у Брэсцкай вобласці — 157 кіёскаў і 90 павільёнаў, у Віцебскай — 156 кіёскаў і 12 павільёнаў, у Гродзенскай — 146 кіёскаў і 32 павільёны, у Гомельскай — 165 кіёскаў і 5 павільёнаў, у Мінскай вобласці і Мінску — 392 кіёскі і 94 павільёны (47%)[6].
Паслугі Правіць
На 2020 год гандлёвая сетка «БелДрук» прадавала каля 700 найменняў перыёдыкі, 78% якой складалі выданні Беларусі. Штодзённы наклад выданняў налічваў 170 000 асобнікаў, з іх 76% складалі штодзённыя і штотыднёвыя газеты, таму друкаваныя выданні завозілі двойчы на дзень[7]. У кіёсках і павільёнах «БелДрук» было магчыма падпісацца на газеты і часопісы Беларусі і Расіі на паўгоддзе[8], а таксама набыць кнігі 3-х выдавецтваў: «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Мастацкая літаратура» і «Папуры»[9].
Гісторыя Правіць
6 жніўня 1991 года Савет Міністраў Беларускай ССР зацвердзіў Распараджэнне № 48-р аб перадачы Рэспубліканскага аб’яднання «Саюздрук» у вядзенне Дзяржаўнага камітэта друку БССР ад Міністэрства сувязі БССР. У 2009 годзе продаж перыёдыкі на 45% складаўся з газет і часопісаў пра вольны час, на 37% — прыпадаў на грамадска-палітычныя выданні[7]. У 2011—2013 гадах адкрылі крамы «БелДрук» у падземных пераходах 3-х станцый Мінскага метрапалітэна — «Плошча Перамогі», «Грушаўка» і «Пятроўшчына». На лістапад 2013 года гандлёвая сетка «Белсаюздруку» налічвала 384 гандлёвыя кропкі, сярод якіх было 345 кіёскаў, 28 крамаў і 3 павільёны. Большасць з іх адчынялася а 7-й гадзіне ранку. Штодзённа ў продаж паступала каля 110 000 асобнікаў газет і часопісаў. У гандлёвых кропках «Белсаюздруку» магчыма было падпісацца на выданне для атрымання ў самім кіёску. Развоз перыёдыкі з «Беларускага дому друку» па кіёсках пачынаўся ўначы. У гандлёвай сетцы прадавалі каля 800 найменняў тавараў, у тым ліку прысмакі, каляровыя алоўкі і сувеніры, нататнікі і штодзённікі, размалёўкі і календары, дзіцячыя цацкі і паветраныя шарыкі. На прадпрыемстве працавала звыш 1000 чалавек[10]. 5 сакавіка 2018 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ухваліла Указ № 74 аб уключэнні ў склад УП «Белсаюздрук» 4-х з 5 яго даччыных абласных прадпрыемстваў — «Брэстаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук» і «Гроднааблсаюздрук» — на правах падраздзяленняў. На 2019 год «Белсаюздрук» валодаў найбольшай у Беларусі сеткай раздробнага гандлю мясцовымі газетамі і часопісамі. Звыш 78% продажаў складалі дзяржаўныя выданні. Штодня ў кіёскі, павільёны і крамы «БелДрук» паступала звыш 170 000 асобнікаў перыёдыкі. Штомесяц прадавалі 700 найменняў перыядычных выданняў[11].
Зноскі
- ↑ Банкаўскія рэквізіты(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Кіраўніцтва(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Вышэйстаячыя арганізацыі(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Пра нас(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Пра нас(руск.), ААТ «Магілёўсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Карта гандлёвых аб’ектаў(руск.), ААТ «Магілёўсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Збыт выданняў(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Падпіска(руск.), ААТ «Магілёўсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Каталог(руск.), ААТ «Магілёўсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- ↑ Валянціна Доўнар. «Белсаюздрук» — заўсёды з Вамі // Кантакт. — 20 лістапада 2013. — № 1 (22).
- ↑ Гісторыя(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
Спасылкі Правіць
- Электронны зварот(руск.), УП «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- Тэлефонны даведнік Архівавана 19 верасня 2021. (руск.)
- Умовы набыцця(руск.), Інтэрнэт-крама «Белсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.
- Гандлёвыя кропкі Архівавана 9 чэрвеня 2020. (руск.)
- Падпіска(руск.), ААТ «Магілёўсаюздрук» (2020). Праверана 6 чэрвеня 2020.