Белфаст (фільм)

фільм

«Белфаст» (англ.: Belfast) — брытанскі драматычны фільм 2021 года, зняты рэжысёрам Кенетам Брана па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Катрына Балф[en], Джудзі Дэнч, Джэймі Дорнан, Кіяран Хайндс, Колін Морган[en] і дэбютант Джуд Хіл[en][8].

БелфастM:
англ.: Belfast
фр.: Belfast
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[4] і біяграфічны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Northern Ireland Screen[d]
Працягласць 97 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 2 верасня 2021[1], 12 лістапада 2021[1], 24 лютага 2022[2][3], 2 сакавіка 2022[4][5] і 24 сакавіка 2022[6]
IMDb ID 12789558
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм, які Брана назваў сваім «самым асабістым фільмам», апавядае пра жыццё паўночнаірландскай сям’і з працоўнага класа і дзяцінства іх маленькага сына падчас беспарадкаў у Белфасце (Паўночная Ірландыя) у канцы 1960-х гадоў.

Сусветная прэм’ера «Белфаста» адбылася 2 верасня 2021 года на 48-м Тэлурайдскім кінафестывалі[en]. Неўзабаве пасля гэтага, фільм заваяваў Прыз глядацкіх сімпатый на 46-м Міжнародным кінафестывалі ў Таронта[en]. Карціна была выпушчана ў пракат у ЗША 12 лістапада 2021 года кампаніяй «Focus Features», а ў Вялікабрытаніі і Ірландыі — 21 студзеня 2022 года кампаніяй «Universal Pictures». Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і сабраў 49 млн. долараў у сусветным пракаце.

Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША ўключыў «Белфаст» у спіс 10 найлепшых фільмаў[en] 2021 года. Прэміяльны сезон прынёс карціне сем намінацый на «Залаты глобус», уключаючы намінацыю за «Найлепшы фільм — Драму», сем намінацыя на прэмію «Оскар», уключаючы намінацыю за «Найлепшы фільм», шэсць намінацый на прэмію «BAFTA», уключаючы намінацыю за «Выдатны брытанскі фільм[en]», а таксама адзінаццаць намінацый на прэмію «Выбар крытыкаў».

Сюжэт правіць

Белфаст, 1960-я. Дзевяцігадоваму Бадзі трэба навучыцца даросламу жыццю ў свеце, які раптам змяніўся да непазнавальнасці. Моцная любячая супольнасць і ўсё, да чаго ён прызвычаіўся, ніколі не будуць ранейшымі. Нязменнымі застаюцца толькі радасць, смех, музыка і стваральная магія кіно.

Акцёрскі склад правіць

Узнагароды правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 52 кінаўзнагародамі і яшчэ 238 намінацыямі[9].

Зноскі правіць

  1. а б Internet Movie Database — 1990.
  2. film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
  3. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 3 сакавіка 2022.
  4. а б в г д е ё Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 4 сакавіка 2022.
  5. film distribution certificate database
  6. Kino.dk Праверана 15 сакавіка 2022.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 красавіка 2022.
  8. Belfast (2021) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лістапада 2022.
  9. Belfast (2021) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лістапада 2022.

Спасылкі правіць