«Белыя росы» (руск.: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысёра Ігара Дабралюбава. Вытворчасць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласць — 89 хвілін. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў.

Белыя росыM:
Постар фільма
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 105 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1983
Наступны фільм Белыя Росы. Вяртанне
IMDb ID 0085227

Сюжэт правіць

Усевалад Санаеў у ролі васьмідзесяцігадовага ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але празмерна прадумлівы. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), дураслівы весялун і свавольнік, усё грае на гармоніку і гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе вандроўнае жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома — зарабляе доўгі рубель на чужыне (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца.

Жыхары вёскі Белыя Росы, у якой адбываюцца асноўныя падзеі, атрымліваюць ордары на кватэры ў шматпавярховых дамах у горадзе, які паступова паглынае вёску. Гэта вымушае Фядоса і яго суседзяў пачаць жыць гарадскім жыццём, адрозным ад іх звыклага ўкладу. Своеасаблівым сімвалам сувязі горада і вёскі служыць драўляны масток, перакінуты праз рэчку, па якім перабіраюцца героі фільма, ідучы дадому ці ў горад.

У канцы фільма, на заходзе дня, стары Фядос дзякуе Сонцу за сваё жыццё і просіць шчасця для дзяцей.

Час і месца здымак правіць

Фільм здымаўся ў 1983 годзе ў Гродне ў цэнтральнай частцы горада, у мікрараёнах Пярэселка і Дзевятоўка.

У ралях правіць

Здымачная група правіць

Узнагароды правіць

  • Спецыяльны прыз Усесаюзнага кінафестывалю за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшы сцэнарый за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшую акцёрскую працу за 1984 год

Цікавыя факты правіць

Вуліца ў мікрараёне Дзевятоўка ў Гродна на тым месцы, дзе была вёска Белыя Росы, названа ў гонар вёскі — Белыя Росы.[1]

У раёне дамоў, паказаных у фільме, у 2018 годзе быў устаноўлены помнік героям стужкі[2].

Экранізацыя працягу фільма правіць

6 кастрычніка 2011 года аўтар сцэнарыя карціны Аляксей Дудараў на сустрэчы з гледачамі заявіў, што экранізацыя працягу фільма «Белыя Росы» ў наш час не плануецца. Паводле слоў Дударава, ужо напісан сцэнарый і выдадзена кніга, у якой расказваецца пра далейшы лёс былых жыхароў выдуманай вёскі Белыя Росы, і калі б ён быў прадзюсарам і меў бы грошы, то зняў бы гэты фільм.[3]

Аднак ужо 17 лістапада 2011 года генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Алег Сільвановіч паведаміў, што кінастудыя плануе зняць працяг фільма. Паводле сцэнарыя Аляксея Дударава галавой роду стане Андрэй Ходас, які будзе жыць у горадзе з назвай Белыя росы. Па сюжэце Андрэй разводзіцца з жонкай і з’яжджае на хутар. Аднак на гэтым месцы будаўнічая кампанія збіраецца ўзвесці катэджны пасёлак Белыя росы. Фільм выйшаў у 2014 годзе. Ролю малодшага сына Фядоса Ходаса, Васіля, зноў выканаў Карачанцаў. Здымалі карціну ў Гродне.

Зноскі

  1. «Белым росам» — 38 лет: Галюня умерла в 24, Караченцова сгубили ДТП и рак, а Новикова – диабет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2022. Праверана 28 чэрвеня 2022.
  2. Скульптуры героев "Белых Рос" появились в Гродно
  3. Дудараў: Час для экранізацыі працягу «Белых Рос» яшчэ не настаў