Белыя харваты
Белыя харваты (харв.: Bijeli Hrvati) — усходнеславянскае племя[1], якое жыло ў наваколлях Карпат, на тэрыторыі Галічыны і Паўночнай Букавіны.

Этнонім «белахарваты» сустракаецца ў працах Канстанціна Парфірароднага, які апісаў жыццё і гісторыю харватаў. У «Аповесці мінулых гадоў» таксама згадваецца этнонім «белыя харваты»: «А се ти же словѣни: хорвате бѣли и серьб и хорутане». Крыніц аб усходнеславянскіх харватах амаль няма. «Аповесць мінулых гадоў» дае некаторыя падзеі з гісторыі прыкарпацкіх харватаў, але толькі для X стагоддзя. Магчыма, разам з балтамі яны аказалі ўплыў на фармаванне этнагеза беларусаў (драўлян, дрыгавічаў[2] і, магчыма, крывічоў) на Заходнім Палессі[3].
Крыніцы
правіць- ↑ enciklopedija, Hrvatska. Bijeli Hrvati (харв.). Hrvatska enciklopedija. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ С.М. Соловьев. История России с древнейших времен (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2009.
- ↑ Ученые: Древние жители Хорватии произошли от анатолийских предков (руск.). charter97.org. Праверана 25 снежня 2024.