Белы (горад)
горад у Расіі
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 18 сакавіка 2018.
Горад
Белы
![]()
| ||||||||||||||||||||||
Белы на Вікісховішчы
|
Бе́лы — горад у Цвярской вобласці Расіі, на рацэ Обша. Адміністрацыйны цэнтр Бельскага раёна. Насельніцтва 3691 чал. (2009).
Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад горада Цвер, за 20 км на мяжы са Смаленскай вобласцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава на лініі Ржэў — Вялікія Лукі.
ГісторыяПравіць
- XIII ст.: першыя згадкі, горад Смаленскага княства; пазней цэнтр удзельнага Бельскага княства.
- 1355: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- пач. XVI ст.: адышоў да Вялікага Княства Маскоўскага.
- 1610: зноў у складзе Вялікае Княства Літоўскае, горад Смаленскага ваяводства.
- 2 мая 1625: атрымаў Магдэбургскае права і герб «у срэбным полі вобраз Святой Дзевы Марыі, Маці сына Божага».[1][2]
- 1654: заняты войскамі Маскоўскай дзяржавы, паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я (1667) застаўся ў яе складзе.
- 1726: цэнтр павета Смаленскай губерні.
- 1856: у Белым было 5 цэркваў, 1075 будынкаў, 132 крамы.
- 1918: увайшоў у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1 студзеня 1919: адпаведна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад БССР, цэнтр павету Смаленскага раёна.[3]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі перадалі Белы разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 1929: у Калінінскай (Цвярской) вобласці.
- 4 кастрычніка 1941 — 10 сакавіка 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Прамысловыя прадпрыемствы горада: ільнозавод, леспрамгас, філіял маскоўскага ПА «Станканармаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Турыстычная інфармацыяПравіць
У горадзе працуе Бельскі краязнаўчы музей.
Зноскі
- ↑ Белы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Валерый Грынявецкі. Белы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 308.
- ↑ А. Трусаў Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
- ↑ Белый, уездный город Смоленской губернии // Белы (горад) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Белый // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Белы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Biełyj // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 217—218
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 57. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белы (горад)