Бельскія (Гедзімінавічы)

княжацкі род

Бельскія-Гедзімінавічы — праваслаўны арыстакратычны род ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, адгалінаванне Гедзімінавічаў роднаснае княжацкаму роду Алелькавічаў.

Бельскія
Апісанне герба:
Герб Бельскіх
Родапачынальнік Іван Уладзіміравіч Бельскі[1]
Падданства Вялікае Княства Літоўскае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Існавалі 2 княжацкіх роды Бельскіх, не звязаныя сваяцтвам — Бельскія-Гедзімінавічы і Бельскія-Рурыкавічы. Апроч гэтага, вядома некалькі польскіх шляхецкіх родаў Бельскіх, сярод якіх у 18 ст. сустракаюцца бароны і графы, і дваранскі род Бельскіх у Расіі (выйшаў з Валыні). Бельскія-Гедзімінавічы, як і Алелькавічы — нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча. Пасля смерці Уладзіміра, адзін з яго малодшых сыноў — Іван Уладзіміравіч, атрымаў ва ўдзел горад Белую ў Смаленскай зямлі. Сыны Іван Уладзіміравіч, князі Бельскія, у канцы 15 ст. перайшлі ў маскоўскае падданства. У 16 ст. Бельскія былі ў ліку найбуйнейшых маскоўскіх баяр.

Іван Уладзіміравіч (? — пасля 1446), успамінаецца з 1411 года. Валодаў г. Белы на р. Обша (Смаленская вобласць). Быў намеснікам ў Ноўгарадзе (1445—46). Меў 7 дзяцей, y т.л. сыноў Фёдара і Сямёна.

Фёдар Іванавіч (?—?), сын Івана Уладзіміравіча, успамінаецца з 1476 як «князь Фюдар з Белай». Належаў да апазіцыі Казіміру IV Ягелончыку, y 1481 удзельнічаў y змове князёў супраць яго, на 2-і дзень пасля шлюбу з Ганнай Сямёнаўнай з роду князёў Кобрынскіх быў вымушаны ратавацца ўцёкамі. 3 1482 y Маскве. Казімір IV Ягелончык, a пазней і яго сын Аляксандр не адпускалі Ганну з Кобрына. Спробы Фёдара Іванавіча, які стаў баярынам Маскоўскага вялікага княства, вызваліць жонку вынікаў не далі. У 1493 ён спрабаваў вярнуцца ў ВКЛ, за што сасланы ў Галіч. У 1497 памілаваны, y 1498 ажаніўся з разанскай князёўнай Ганнай Васілеўнай, пляменніцай вялікага князя Івана III Васілевіча. У 1499 Фёдар Іванавіч быў ваяводам коннага войска, пасланага пад Казань. У час вайны Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ 1500—03 удзельнічаў у беспаспяховай аблозе Смаленска. У 1506 зноў удзельнічаў у паходзе на Казань.

Сямён Іванавіч (? — пасля 1507), сын Івана Уладзіміравіча. У 1500 незадаволены сваім становішчам y ВКЛ перайшоў з гарадамі Чарнігаў, Старадуб, Гомель, Любеч на службу да вялікага князя маскоўскага Івана III Васілевіча. Адзін з ініцыятараў войнаў Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ на пачатку 16 ст.

Дзмітрый Фёдаравіч (каля 1500—13.1.1551), сын Фёдара Іванавіча, дзяржаўны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, баярын з 1530, ваявода. Адзін з рэгентаў пры малалетнім вялікім князі маскоўскім Іване IV.

Іван Фёдаравіч (? — май 1542), сын Фёдара Іванавіча, дзяржаўны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, баярын з 1522, ваявода. 3 лета 1540 «першадарадца» Івана IV Грознага. На пачатку 1542 скінуты Шуйскімі, сасланы на Белавозера і там забіты.

Сямён Фёдаравіч (? — ?), сын Фёдара Іванавіча, баярын з 1522. У 1534 уцёк у ВКЛ. Пасля ўдзельнічаў у паходах супраць Маскоўскай дзяржавы (1535, 1541).

Івaн Дзмітрыевіч (? — 24.5.1571), сын Дзмітрыя Фёдаравіча, дзяржаўны дзеяч часоў Івана IV Грознага, баярын з 1560, ваявода. Удзельнічаў у 1563 у Лівонскай вайне 1558—83, y Земскім саборы 1566. Загінуў разам з сям’ёй у час наезду на Маскву крымскіх татараў хана Даўлет-Гірэя.

Літаратура

правіць
  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 337.