Бельскі павет (Падляшскае ваяводства, 1513—1795)
Бельскі павет (Бельская зямля) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў XVI—XVIII стагоддзях.
Бельскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | XIV стагоддзе |
Дата скасавання | 1795 |
Гісторыя
правіцьУ XII—XIII стст. землі павета ўваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага княства, у пачатку XIV стагоддзя, пры вялікім князе літоўскім Гедзіміне, увайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Бельскі павет вылучыўся ў другой палове XV стагоддзя са складу Дарагічынскага павета. Ахопліваў землі ў вярхоўях рэк Нараў і Бебжа з гарадамі Бельск, Бранск, Сараж, Нараў, Высокае, Тыкоцін, Кнышын, Ганязь, Райгорад, Аўгустаў. У 1501 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў Бельскаму павету прывілей, якім даў мясцовай шляхце польскае права на самакіраванне (з абмежаваннямі), у т.л. права абіраць земскі і гродскі суды. Першапачаткова цэнтр павета, месца збору сойміка і судоў — Бельск, аднак хутка яны былі пераведзены ў Бранск.
З 1513 года Бельскі павет у складзе Падляшска-Берасцейскага (Падляшскага) ваяводства. У павеце дамінавала буйное шляхецкае і дзяржаўнае землеўладанне. Дзяржаўнае Бельскае стараства знаходзілася ў трыманні ў прадстаўнікоў буйнейшых магнацкіх родаў, у 1506—1513 гадах — у вялікай княгіні Алены Іванаўны, пасля — у А. Гаштольда, у якога ў 1533 годзе стараства выкупіла вялікая княгіня Бона (грошы сабрала дробная бельская шляхта, незадаволеная свавольствам Гаштольда). У 1547 годзе бельскай шляхце прадстаўлена поўнае польскае права.
Пры заключэнні Люблінскай уніі ў 1569 годзе павет увайшоў у склад Польскага каралеўства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Прусіі.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Бельскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 310. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.