Бельскі сельсавет (Крычаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бель 1.

Бельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Крычаўскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бель 1
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
12 верасня 2024
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 365

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бель 1. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лабковіцкага сельсавета[1].

12 верасня 2024 года Лабковіцкі сельсавет перайменаваны ў Бельскі[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 12 сентября 2024 г. № 7-12 О переименовании Лобковичского сельсовета Кричевского района Могилевской области

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.