Белэнерга

(Пасля перасылкі з Белэнэрга)

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Белэнерга», канцэрн «Белэнерга» — беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн, які ажыццяўляе кіраванне гаспадарчай дзейнасцю электраэнергетычнага комплексу Беларусі. Падначальваецца Міністэрству энергетыкі[1]. Створаны ў 1995. Вытворчасць электраэнергіі магутнасцямі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам «Белэнерга» — 30,11 млрд. кВт/гадзін (1995).

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне электраэнергетыкі «Белэнерга»
Тып Вытворчае аб’яднанне
Заснаванне 1931
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Дрозд Павел Уладзіміравіч
Галіна Энергетыка
Прадукцыя электрычная і цеплавая энергія
Колькасць супрацоўнікаў 65000
Матчына кампанія Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь
Сайт belenergo.by
Белэнерга

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • кіраванне Беларускай энергетычнай сістэмай;
  • вытворчасць, перадача і размеркаванне электрычнай і цеплавой энергіі;
  • падтрыманне ў належным стане электрастанцый, электрычных і цеплавых сетак;
  • аператыўна-дыспетчарскае кіраванне тэхналагічным працэсам вытворчасці і паставак электраэнергіі;
  • тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб'ектаў Беларускай энергетычнай сістэмы;
  • арганізацыя работ, якія забяспечваюць збалансаванае развіццё энергасістэмы, у т. л. прагназаванне попыту на энергію, праектаванне, інвеставанне, будаўніцтва энергетычных аб'ектаў[2];
  • ліцэнзаванне вытворчасці электраэнергіі[3].

Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Брэстэнерга», «Віцебскэнерга», «Гомельэнерга», «Гроднаэнерга», «Мінскэнерга», «Магілёўэнерга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: РУП «Белэнергаахова», РУП «Белэнергааўтаматыка», УА «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж», ААТ «Белэнергабуд», ААТ «Цэнтрэнергамантаж»[4] і інш.

У Сеціве правіць

Зноскі