Белінцона
Белінцона — галоўны горад швейцарскага кантона Тычына. Горад размешчаны ля падножжа Альпаў на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 метраў над узроўнем мора.
Горад
Белінцона
Bellenz
| ||||||||||||||||||||||
Насельніцтва і эканомікаПравіць
На 2008 год у горадзе пражывала 17286 жыхароў. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у кантоне пасля Лугана. Большая частка насельніцтва гаворыць па-італьянску.
Белінцона з'яўляецца важным транспартным вузлом, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія вядуць да перавала Сен-Гатард. Праз горад праходзяць дзве аўтамагістралі А2 Базель - Гатард - Белінцона - Лугана і А13 Санкт-Маргрэтэ - Курэй - Сан - Бэрнардына - Белінцона. Сен-Гатардская чыгунка з Люцэрна таксама праходзіць праз Белінцону.
Аснову мясцовай прамысловасці ўтварае машынабудаванне. Асноўным працадаўцам з'яўляецца Швейцарская федэральная чыгунка.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белінцона
- ↑ 1,0 1,1 Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ https://www.pxweb.bfs.admin.ch/pxweb/fr/px-x-0102020000_201/-/px-x-0102020000_201.px/table/tableViewLayout2/?rxid=c5985c8d-66cd-446c-9a07-d8cc07276160 Праверана 2 чэрвеня 2020.