Беліцкі сельсавет (Сенненскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Полымя.

Беліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Полымя
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 009
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беліца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў саўгас «Полымя», 16 ліпеня 1954 года — у вёску Старая Беліца[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Апечкі, Воўсішча, Каралі, Рулёўшчына, Рэчкі, Станюкі і Чараўкі), у склад Раснянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Беліцкага сельсавета 25 населеных пунктаў[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Раснянскага сельсавета вернуты вёскі Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ульянавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў у межах былога калгасу «Ленінскі шлях»: вёскі Асінаўка, Гарнакі, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Сіманаўка і Шалухі)[5]. 31 кастрычніка 2012 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Полымя[6]. 14 мая 2022 года скасаваны вёскі Бурбін, Дубнякі і Рэчкі[7].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1529 чалавек[8], з іх 95,7 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1009 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Сенненского районного Совета депутатов от 31 октября 2012 г. № 155 О переносе административного центра Белицкого сельсовета в агрогородок Пламя Архівавана 19 снежня 2021.
  7. Решение Сенненского районного Совета депутатов от 14 мая 2022 г. № 224 Об упразднении сельских населенных пунктов Сенненского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.