Беліцкі сельсавет (Сенненскі раён)
Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Полымя.
Беліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Полымя |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 009 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беліца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў саўгас «Полымя», 16 ліпеня 1954 года — у вёску Старая Беліца[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Апечкі, Воўсішча, Каралі, Рулёўшчына, Рэчкі, Станюкі і Чараўкі), у склад Раснянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Беліцкага сельсавета 25 населеных пунктаў[3]. 30 студзеня 1976 года скасавана вёска Даргейкі[4]. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Раснянскага сельсавета вернуты вёскі Заполле, Краснае Сяло, Лапатнікі і Нярэйша[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ульянавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў у межах былога калгасу «Ленінскі шлях»: вёскі Асінаўка, Гарнакі, Горы, Дубнякі, Латыгаль, Леснікі, Сіманаўка і Шалухі)[6]. 31 кастрычніка 2012 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Полымя[7]. 14 мая 2022 года скасаваны вёскі Бурбін, Дубнякі і Рэчкі[8].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1529 чалавек[9], з іх 95,7 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 1009 чалавек[11].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Сенненского районного Совета депутатов от 31 октября 2012 г. № 155 О переносе административного центра Белицкого сельсовета в агрогородок Пламя Архівавана 19 снежня 2021.
- ↑ Решение Сенненского районного Совета депутатов от 14 мая 2022 г. № 224 Об упразднении сельских населенных пунктов Сенненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.