Бена Будар
Бена Будар (в.-луж.: Beno Budar, 19 сакавіка 1946, Віціхенаў, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, перакладчык і журналіст. Піша на верхнялужыцкай мове.
Бена Будар | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1946[1] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ludmila Budarjowa[d] |
Дзеці | Jan Budar[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 19 сакавіка 1946 года ў горадзе Віціхенаў (Кулаў). Навучаўся ў розных лужыцкіх сярэдніх навучальных установах, у прыватнасці ў Сербскай гімназіі ў Буддзішыне. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на факультэт славістыкі Лейпцыгскага універсітэта, які скончыў у 1969 годзе з дыпломам спецыяліста па славянскіх мовах. У 1967-1968 гадах вывучаў русістыку ў Растове-на-Доне. З 1969 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Домавіна». Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1989-90 гадах быў у апазіцыі да Лужыцкага нацыянальнага схода.
З 1990 года па наш час з'яўляецца галоўным рэдактарам верхнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і з 2004 года — галоўным рэдактарам ніжнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomje». З 1998 года ўзначальвае лужыцкае літаратурнае таварыства «Rosenthaler».
СачыненніПравіць
Займаецца перакладамі са славянскіх моў.
- Mikus a Dajkus, паэтычны зборнік (1978);
- W susodstwje makrelow, проза (1979);
- Spać w meji měli zakazać, паэтычны зборнік (1983);
- Na křižerjach, драма (1985);
- Wokomiki słónca (2001);
- Tež ja mějach zbožo (2006);
- Mała Sněženka (2007);
- Widźu nana, widźu mać (2007);
- Cyblowe suknički, анталогія лужыцкай прозы (2008);
- Serbska poezija 38 — Beno Budar (2009);
- Cowboy Tom abo dyrdomdej ze zaka (2009);
- Dźens sym połsta dubow sadźił (2011).
УзнагародыПравіць
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (2013);
- Лаўрэат прэміі «Домавіны»
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104273526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104273526 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 191, ISBN 5-7576-0063-2
- Дни лужицко-сербской литературы и искусства
- Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow
СпасылкіПравіць
- Біяграфія (верхнялуж.)