Бенгальская лісіца

Бенгальская або Індыйская лісіца (Vulpes bengalensis) — від млекакормячых з роду лісіц сямейства сабачых.

Бенгальская лісіца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vulpes bengalensis Shaw, 1800

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621858
NCBI  2494276
EOL  327994

Знешні выгляд правіць

Лісіца сярэдняга памеру. Даўжыня цела складае 45—60 см, хвост 25—35 см, вышыня ў карку дасягае 26—28 см. Вага 1,8—3,2 кг. Поўсць кароткая, прыгладжная. Афарбоўка вагаецца ад пясчана-памаранцавай да чырванавата-карычневай. Кончык хваста — чорны.

Распаўсюджванне і колькасць правіць

Эндэмік Індыйскага субкантынента. Жыве ў перадгор'ях паўднёвых Гімалаяў, у Непале, Бангладэшы і Індыі да паўднёвага ўскрайку Індыйскага паўвострава.

Колькасць, нягледзячы на шырокі арэал, даволі нізкая і вагаецца ў шырокіх межах: 1 асобіна на 10-60 км². Від досыць адчувальны да змен прыроднага асяроддзя пражывання.