Адкрыць галоўнае меню

Бенджамін Хокінгс (англ.: Benjamin Hawkins; 15 жніўня 1754 г. — 6 чэрвеня 1816 г.) — амерыканскі сенатар, грамадскі дзеяч ЗША. Прыхільнік асветніцкай палітыкі ў дачыненні да паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

Бенджамін Хокінгс
Benjamin Hawkins
Партрэт
Род дзейнасці: Сенатар ЗША
Дата нараджэння: 15 жніўня 1754(1754-08-15)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: ЗША
Дата смерці: 6 чэрвеня 1816(1816-06-06) (61 год)
Месца смерці:
Альма-матар:
Партыя:
Член у
Commons-logo.svg Бенджамін Хокінгс на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў заможнай сям'і на тэрыторыі Паўночнай Караліны. Навучаўся ў каледжы Нью-Джэрсі, але ў гады Амерыканскай рэвалюцыі пакінуў яго і далучыўся да Кантынентальнай арміі. Падчас службы пазнаёміўся з французскімі ваеннымі і стаў прыхільнікам ідэй Асветніцтва.

Прадстаўляў Паўночную Караліну ў Кантынентальным кангрэсе. У 1786 г. ад імя кангрэса заключыў мір з чакта. У 1789 - 1795 гг. выконваў абавязкі сенатара ЗША ад Паўночнай Караліны.

У 1796 г. Прэзідэнт Джордж Вашынгтон прызначыў Б. Хокінгса "галоўным часовым агентам па справах індзейцаў поўдню ракі Агая". Б. Хокінгс распрацаваў план "акультурацыі" або "цывілізацыі" індзейцаў. Пабудаваў на рацэ Флінт агенцтва, у якім жыў разам з сям'ёй, вывучаў мову маскогі, аказваў дапамогу тубыльцам у стварэнні камерцыйных плантацый, вырошчванні раслін, распаўсюджанні жывёлагадоўлі. Асноўная праца вялася сярод індзейцаў крык, якія абвясцілі яго пачэсным чальцом свайго народа. Падчас Англа-амерыканскай вайны 1812 - 1814 гг., калі большасць крык падтрымала Вялікабрытанію, садзейнічаў стварэнню праамерыканскага злучэння.

У 1815 г. Эндру Джэксан прымусіў крык падпісаць дагавор, згодна якому, яны адмаўляліся ад дзвюх трацін сваёй зямлі. Б. Хокінгс палічыў, што ўся праца яго жыцця аказалася марнай. Памёр у 1816 г. у сваім доме пры агенцтве.

Б. Хокінгс афіцыйна не быў жанаты. Жыў сумесна з Лавініяй Даўнс, пра якую казалі, што яна паходзіць з племені крык або чакта. Меў ад яе 6 дачок. Пасля смерці спадчына перайшла да пляменніка.

ПоглядыПравіць

Як сенатара ЗША быў блізкім да поглядаў рэспубліканцаў.

Асветніцкая праграма "акультурацыі" або "цывілізацыі" індзейцаў зыходзіла з імкнення зняць пагрозу індзейскіх нападаў падчас вайны і наблізіць найбольш моцныя канфедэрацыі плямён да ЗША. Яна не была разлічана на прадстаўнікоў саслабленых або пераможаных народаў. Пазнейшыя крытыкі меркавалі, што яе мэтай была далейшая асіміляцыя. На плантацыях, арганізаваных Б. Хокінгсам, выкарыстоўвалася праца чарнаскурых рабоў.

Б. Хокінгс некалькі разоў звяртаўся да прэзідэнтаў ЗША за адстаўкай, але не атрымоўваў іх згоды.

ПамяцьПравіць

У гонар Б. Хокінгса названы горад у Джорджыі і графства ў Тэнесі.

Апублікаваныя працыПравіць

СпасылкіПравіць