Бенедыкт III (лац.: Benedictus PP. III;? — 17 красавіка 858) — Папа Рымскі з 29 верасня 855 па 17 красавіка 858. Супернічаў з антыпапам Анастасіем, падтрыманым Людовікам II Нямецкім. Актыўна ўмешваўся ў канфлікты паміж сынамі імператара Лотара. Лічыўся асвечаным для свайго часу архіерэем.

Бенедыкт III

104-ы Папа Рымскі
3 кастрычніка 855 — 17 красавіка 858
Папярэднік Леў IV, Папа Рымскі
Пераемнік Мікалай I, Папа Рымскі
Дзейнасць палітык, каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 810
Смерць 7 красавіка 858[1] ці 17 красавіка 858[2][3]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Этэльвульф Уэсэскі і яго сын, будучы кароль Англіі Альфрэд Вялікі, пабывалі ў Рыме падчас валадарання Бенедыкта. Сярэднявечная традыцыя сцвярджае, што Папа Яна, жанчына, замаскіраваная пад мужчыну, быў непасрэдным папярэднікам Бенедыкта. Аднак, гэта легенда не лічыцца гістарычным фактам.

Зноскі

Спасылкі правіць