Бенедыкт II (Папа Рымскі)
Бенедыкт II (лац.: Benedictus PP. II; 635 — 8 мая 685) — папа рымскі з 26 чэрвеня 684 да 8 мая 685. Рымлянін. Яго абранне доўга не зацвярджалася візантыйскім імператарам, аднак затым Бенедыкт усталяваў сяброўскія адносіны з кіруючай сям’ёй. Урэгуляваў пытанне аб падпарадкаванні Равенскай епархіі, змагаўся з манафеліцтвам. Імператар Канстанцін Паганат выдаў рэскрыпт, па якім дазвалялася неадкладна здзяйсняць прысвячэнне папы, як толькі ён будзе абраны трыма карпарацыямі Рыма: духавенствам, народам і войскам.
Бенедыкт II | ||
![]() | ||
|
||
---|---|---|
26 чэрвеня 684 — 8 мая 685 | ||
Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік: | Леў II | |
Пераемнік: | Ян V | |
Прафесія: | клерык, ксёндз | |
Нараджэнне: |
635 Рым, Італія |
|
Смерць: |
8 мая 685 Рым, Італія |
|
Пахаванне: | ||
![]() |