Бенедэта Кастэлі
Бенедэта Кастэлі (італ.: Benedetto Castelli; 25 красавіка 1577, Брэшыя — 9 красавіка 1644, Рым) — італьянскі фізік і матэматык, сябар і вучань Галілея.
Бенедэта Кастэлі | |
---|---|
італ.: Antonio Castelli | |
Дата нараджэння | каля 1578[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1643[3][1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, выкладчык універсітэта, астраном, манах |
Навуковая сфера | матэматык, матэматыка[6], фізіка[6], оптыка[6], гідраўліка[6], астраномія[6] і філасофія навукі[d][6] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Галілеа Галілей[8] |
Вядомыя вучні | Stjepan Gradić[d], Niccolò Arrighetti[d] і Michelangelo Ricci[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры нараджэнні атрымаў імя Антоніа, пасля ўваходжання ў бенедыктынскі ордэн змяніў яго на Бенедэта. Быў абатам у манастыры Мантэкасіна і адначасова прафесарам — спачатку ў Пізе (дзе ён заняў кафедру пасля сыходу адтуль Галілея ў 1613 годзе), пазней у Рыме. Сярод яго студэнтаў у Пізе былі Тарычэлі і Кавальеры. Кастэлі вёў актыўную перапіску з Галілеем, дапамагаў яму ў розных навуковых даследаваннях.
Асноўныя працы Кастэлі адносяцца да гідраўлікі і гідраметрыі. З сачыненняў Кастэлі найбольш вядома «Вымярэнне бягучай вады» (італ.: Della misura dell'acque correnti, 1628), у якім ён упершыню выклаў асновы гідраметрыі. Працягнуў даследаванні Галілея ў вобласці гідрастатыкі.
Зноскі
- ↑ а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ↑ а б в Ferrari A. D. CASTELLI, Benedetto // Dizionario Biografico degli Italiani — 1978. — Vol. 21. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ The Galileo Project
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 лютага 2019.
Літаратура
правіць- Боголюбов А. Н. Математики. Механики. Биографический справочник. — Киев, Наукова думка, 1983.