Беньямін Мацвеевіч Басаў

беларускі і расійскі мастак

Беньямін Мацвеевіч Басаў (12 кастрычніка 1913 — 4 снежня 2001) — беларускі і расійскі графік і жывапісец.

Беньямін Мацвеевіч Басаў
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1913(1913-10-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 2001(2001-12-04) (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці графік, мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Аляксандр Аляксандравіч Асьмёркін, Рыгор Міхайлавіч Шэгаль[d] і Ігар Эмануілавіч Грабар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1913 годзе ў г. Мсціславе Магілёўскай губерні ў сям’і краўца Мацвея Мошавіча Басава і Марыі Рыгораўны (Шыфрыной). Акрамя Беньяміна, у сям’і быў яшчэ малодшы сын (1918) Ізраіль, у будучым — мастак-графік[1].

Вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (1938-48) у С. Б. Герасімава, А. А. Асьмёркіна, Р. М. Шэгаля, дыпломная праца — «У карціннай галерэі»[1].

Удзельнік выставак з 1930-х гадоў. У 1935-38 гадах жыў у Беларусі. Пасля — у Маскве[1][2].

ТворчасцьПравіць

Працаваў пераважна ў кніжнай графіцы. Аформіў і ілюстраваў для Белдзяржвыдата, Дзяржлітвыдата і іншых кнігі: «Напярэдадні(руск.) бел.» (1949, арыгіналы ў ДТГ) і «Рудзін(руск.) бел.» (1952) І. С. Тургенева, «Чалкаш(руск.) бел.») (1958) і «Дзяльба» (1963, арыгіналы ў музеі А. М. Горкага, г. Самара) А. М. Горкага, «Сялянскія дзеці» М. А. Некрасава (1955), «Белыя ночы(руск.) бел.» Ф. М. Дастаеўскага (1958, арыгіналы ў ДЛМ(руск.) бел. і Ніжагародскім мастацкім музеі(руск.) бел.), «Апавяданні» А. П. Чэхава (1956, арыгіналы ў ДТГ), «Лёс чалавека(руск.) бел.» М. А. Шолахава (1961-62) і іншыя[1].

Напісаў карціны: «Выезд на працу» (1950, Екацярынбургскі музей выяўленчых мастацтваў(руск.) бел.), «Канцэрт-справаздача» (1954), «9 студзеня» (тэмпера, 1955, Музей палітычнай гісторыі Расіі, «За кнігай» (1956), «Саўгас „Парэчча“» (1959, Дзяржаўны музей мастацтваў Казахстана імя А. Касцеева(руск.) бел., «Паўднёвы захад. Восень» (1962), «Транспарт» (серыя, тэмпера, 1964) і іншыя[1].

ВыстаўкіПравіць

Прымаў удзел у Першай выстаўцы мастацкага афармлення кнігі ў БССР у 1934 годзе ў Мінску[3].

Працы Б. Басава экспанаваліся на Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу ў 1959 годзе. Выстаўка яго твораў адбылася ў 1961 годзе ў Маскве[1].

СпадчынаПравіць

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (г. Масква, Расія), Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург, Расія), Дзяржаўнага музея гісторыі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна (г. Масква, Расія), Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, Беларусь) і ў прыватных калекцыях[4].

Зноскі

СпасылкіПравіць