Берагавая ахова ЗША
Берагавая ахова ЗША (англ.: United States Coast Guard (USCG), US Coast Guard) — ваенная служба ЗША, прызначаная для назірання за выкананнем федэральнага заканадаўства і забеспячэння бяспекі плавання судоў у водах адкрытага мора і ва ўнутраных вадаёмах краіны.
Берагавая ахова ЗША | |
---|---|
скарочана — USCG | |
| |
![]() Эмблема Берагавой аховы ЗША | |
![]() Сцяг Берагавой аховы ЗША | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 4 жніўня 1790 |
Папярэдняе ведамства | Служба мытных суднаў(англ.) бел. |
Вышэйстаячае ведамства | Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША |
Штаб-кватэра | 2100 Second Street, SW, Вашынгтон, Акруга Калумбія |
Колькасць супрацоўнікаў |
Грамадзянскія які служыць: 7 057; Вайскоўцы: 41 873; Рэзервісты: 8 100; Дапаможныя: 34 885[2][3] |
Камендант Берагавой аховы(англ.) бел. | Адмірал Роберт Дж. Пап малодшы(англ.) бел. |
Віцэ-камендант | Віцэ-адмірал Салі Брайс-О'Хара(англ.) бел. |
Галоўны старшына берагавой аховы(англ.) бел. | Майкл П. Лівіт(англ.) бел. |
Сайт | uscg.mil |
Заснавана Аляксандрам Гамільтанам як Служба мытных судоў (англ. Revenue Cutter Service) 4 жніўня 1790 г. Да 1967 года знаходзілася ў падпарадкаванні міністэрства фінансаў ЗША, з 1967 па 2003 год - міністэрства транспарту ЗША, з 2003 года - міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.
Берагавая ахова прымала ўдзел ва ўсіх узброеных канфліктах ЗША, уключаючы высадку дэсантаў ў Нармандыі і на ціхаакіянскіх астравах падчас Другой сусветнай вайны, патруляванне водных камунікацый і абстрэлы ўзбярэжжа ў в'етнамскай вайне і іракскі канфлікт. Ваеннаслужачыя рэзерву БАХ ЗША прымалі актыўны ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў УС ЗША супраць Ірака. Яны, у прыватнасці, уваходзілі ў склад груп па забеспячэнню бяспекі ў шасці партах ў Іраку, якія выкарыстоўвалі войскі ЗША і іх саюзнікі.
Дэвіз Берагавой аховы ЗША - Semper Paratus (лац. Заўсёды гатовы).
Па стане на май 2010, рэгулярныя сілы Берагавой аховы ЗША налічвалі каля 42,4 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 8255 афіцэраў), арганізаваны рэзерв - каля 7 тыс., дапаможная служба - 30 тыс., грамадзянскіх служачых - 7,9 тыс. чал.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ USCG website snapshot
- ↑ Homeland Security Budget-in-Brief Fiscal Year 2009 53. United States Department of Homeland Security (2009). Праверана 31 студзеня 2010.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берагавая ахова ЗША
- (англ.) Афіцыйная старонка
- (англ.) Відэастужкі берагавой аховы ЗША
- (англ.) Партал навін берагавой аховы ЗША
- (англ.) Як запісацца ў берагавую ахову ЗША
- (англ.) U.S. Coast Guard Auxiliary Website
- (англ.) афіцыйны Часопіс
- (англ.) Афіцыйны тэлеканал
- (англ.) Навіны берагавой аховы ЗША
- (англ.) Інструкцыі, падручнікі і дырэктывы
- (англ.) Рапарты службы даследавання кангрэса ЗША
- (англ.) Факты