Беражноўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Беражнόўскі сельсавет[1] — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Беражное.
Беражноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Столінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Беражное |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 705 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя правіць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Беразноўскі сельсавет у складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Беразно (Беражное). З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубенецкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].
Склад правіць
- Аграгарадок Беражное
- Вёска Бор-Дубенец
- Вёска Дубенец
- Вёска Магільнае
- Пасёлак Нова-Беражное
- Вёска Ястрабель
Насельніцтва правіць
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2705 чалавек[4], з іх 98,3 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ http://www.brest-region.gov.by/142/organization.php?id=990 Архівавана 5 лістапада 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 33. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.