Адкрыць галоўнае меню

Берасцейская эканомія, або Берасцейскае староства — каралеўская гаспадарка(руск.) бел. ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVII стагоддзях. Створана ў 1598 годзе з дзяржаўных маёнткаў, даходы якіх ішлі на ўтрыманне каралеўскага двара, y т. л. мястэчак Дзівін, Ламазы(польск.) бел., Пяшчатка, Воін, Мілейчыцы(бел. (тар.)) бел..

Структура эканоміі, насельніцтваПравіць

У XVI—XVII стагоддзях эканомія з'яўлялася асобнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай, маёмасць якой здаваліся ў арэнду. У пачатку XVIII стагоддзя аб'яднаная з Кобрынскай эканоміяй(руск.) бел.. Паводле інвентара 1783 мела 5 «губерняў» (45 ключоў), 17 фальваркаў, 8 гарадоў, 223 вёскі, усяго 5745 валок зямлі. У склад эканоміі ўваходзіла таксама Белавежская пушча[1].

У 1780-я гады насельніцтва эканоміі складала 46942 чалавека. На адну сялянскую гаспадарку даводзілася 0,58 валокі. Большасць сялян эканоміі былі цяглымі(руск.) бел., за карыстанне паловай валокі яны адпрацоўвалі штогод 208 дзён паншчыны, выконвалі згоны, шарваркі(руск.) бел., вартаўнiчую павіннасці.

У 1778 годзе ў эканоміі адбыўся сялянскі бунт.

У Расійскай імперыіПравіць

Пасля далучэння гэтых зямель да Расійскай імперыі рускі ўрад падараваў, а таксама прадаў валоданні эканоміі розным асобам. Так, напрыклад, Дзівінскі і Пружанскі ключы(укр.) бел. былі падораны генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму, Кобрынскі ключ(укр.) бел. Аляксандру Сувораву.

Зноскі

  1. Інвентар Берасцейскай эканоміі Брэсцкага павета і ваяводства. 1668. НГАБ ф. 1928 воп. 1 справа 36.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне: [в 39 т.]. — Т. 5: Акты Брестского и Гродненского гродских судов, с присовокуплением привилегий на землевладение в Брестской и Кобринской экономиях: [1388―1783 гг.] / предисловие С. Шолковича. ― Вильно, 1871.
  • Дзярнович О. Берестейский повет до и после Реформы 1565—1566 гг.: к истории административно-территориальных единиц в Великом княжестве Литовском // Ukraina Lithuanica. — К., 2009. — Т. І. — С. 44.
  • Кітурка І. Нескарыстаная альтэрнатыва развіцця Берасцейскай і Кобрынскай эканомій у другой палове 18 ст. // Гістарычны альманах. — Т. 5. — С. 68-77.

СпасылкіПравіць