Брэсцкая вобласць
Брэ́сцкая во́бласць ⓘ — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай.
Брэсцкая вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
альтэрн.: Берасьцейская вобласьць | |||||
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 16 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Брэст | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Баранавічы, Пінск | ||||
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939 | ||||
Кіраўнік | Юрый Вітольдавіч Шулейка | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
32 790,68[1] (4-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт |
267 м 121 м |
||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | BY-BR | ||||
Код аўтам. нумароў | 1 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВобласць створана 4 снежня 1939 г., узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 16 раёнаў.
У 1983 на тэрыторыі вобласці 20 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі. У 1995 колькасць насельніцтва склала 1518 тыс. чал. У вобласці налічвалася 20 гарадоў у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода
правіцьРэльеф
правіцьДля Брэсцкай вобласці характэрны раўнінны рэльеф (140—200 м), на поўдні — пераважна нізінны. Вылучаюцца на паўднёвым захадзе раўніннае Брэсцкае Палессе, на ўсходзе нізіннае Прыпяцкае Палессе, паміж імі платопадобная ўзвышаная раўніна Загароддзе, на паўночным захадзе Прыбугская раўніна, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Навагрудскага ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт вобласці — 267 м. На паўночным усходзе адгор’і Капыльскай грады[3].
Карысныя выкапні
правіцьКарысныя выкапні: будаўнічы камень (Мікашэвіцкае і інш. радовішчы ў Лунінецкім раёне), торф (больш за 400 радовішчаў), тугаплаўкія (радовішчы Гарадок, Гарадное і інш.) і цагельныя гліны, шкловыя (Гарадоцкае), фармовачныя і будаўнічыя пяскі, мел, жвір, сапрапель, бурштын, гаручыя сланцы і буры вугаль[3].
Клімат
правіцьКлімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені ад −4,4 °C (Брэст) да −6,1 °C (Баранавічы), у ліпені ад 18 °C на захадзе да 19 °C на ўсходзе. Вегетацыйны перыяд 195—208 сутак. Гадавая колькасць ападкаў ад 550 мм на паўднёвым захадзе да 645 мм на паўночным усходзе, за летні перыяд — 400—450 мм[3].
Гідраграфія
правіцьГідраграфічная сетка густая. Рэкі належаць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, Случ, Стыр, Гарынь, Сцвіга), Віслы (пагранічны Буг з прытокамі Мухавец, Лясная, Спанаўка, Капаёўка), Нёмана (прыток Шчара). Суднаходныя каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, Агінскі канал (не працуе), Мікашэвіцкі. Густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў. З азёраў самыя вялікія Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае; вадасховішчы Лактышы, Сялец, Пагост[3].
Глебы
правіцьГлебы с.-г. угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31,8 %), дзярнова-забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (25,8 %), дзярнова-падзолістыя (15,5 %), тарфяна-балотныя (19,5 %), паводле механічнага складу пераважна пясчаныя (каля 40 %) і супясчаныя (каля 35 %). Асушаныя землі на поўдні складаюць каля 50 %, у асобных раёнах — больш за 70 %[3].
Лясы
правіцьСярэдняя лясістасць 36 %, ад 10—20 % у Пінскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах да 43—53 % у Лунінецкім, Івацэвіцкім, Ганцавіцкім. Лясы пераважна хваёвыя (каля 60 %), бярозавыя (17 %) і чорнаальховыя (15 %), значныя плошчы пад дубровамі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавежская, Ружанская і Шарашоўская пушчы.
Балоты
правіцьБалоты, найчасцей нізінныя, займаюць каля 20 % тэрыторыі, значная частка асушана. Пад лугамі 18,2 % тэрыторыі, 2/3 з іх нізінныя[3].
Ахоўныя прыродныя тэрыторыі
правіцьДля захавання каштоўных прыродных аб’ектаў, біялагічнай разнастайнасці вялікае значэнне маюць нацыянальны парк Белавежская пушча, 12 заказнікаў[3], 31 ахоўны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Экалогія
правіцьУ выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. 4270 км (13 % тэрыторыі вобласці) забруджана радыенуклідамі з працяглымі тэрмінамі паўраспаду, у т.л. 470 км² са шчыльнасцю 5—15 Кі/км². На забруджанай тэрыторыі каля 200 вёсак. Найбольш забруджаны землі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў[3].
Насельніцтва
правіцьДля вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1995 — 1518 тыс.
- 1996 — 1 494 300 чал.[4]
- 2001 — 1 477 440 чал.[4]
- 2002 — 1 469 800 чал.[4]
- 2003 — 1 461 045 чал.[4]
- 2004 — 1 450 121 чал.[4]
- 2005 — 1 439 361 чал.[4]
- 2006 — 1 426 767 чал.[4]
- 2007 — 1 417 784 чал.[4]
- 2008 — 1 409 668 чал.[4]
- 2009 — 1 404 407 чал.[4]
- 2010 — 1 399 084 чал.[4]
- 2011 — 1 394 668 чал.[4]
- 2012 — 1 391 476 чал.[4]
- 2013 — 1 390 364 чал.[4]
- 2014 — 1 388 573 чал.[4]
- 2015 — 1 388 931 чал.[4]
- 2016 — 1 386 982 чал.[4]
- 2017 — 1 386 351 чал. Гарадское насельніцтва — 973 280 чал., сельскае — 413 071 чал[5].
Гарадское насельніцтва складае 62,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (317,8 тыс. чал.), Баранавічы (169,3), Пінск (132,7), Кобрын.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 85,0 %, рускія — 8,7 %, украінцы — 3,8 %, палякі — 1,8 %. Паводле перапісу 2009 года: беларусы — 88,02 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 2,86 %, палякі — 1,25 %.
-
Беларусы ў вобласці >95% 90—95% 85—90% <85%
-
Рускія ў вобласці >10% 8–10% 5–8% 2–5% <2%
-
Украінцы ў вобласці >6% 4–6% 2–4% 1–2% <1%
-
Палякі ў вобласці >5% 2–5% 1–2% 0,5–1% <0,5%
-
Нараджальнасць па раёнах вобласці (2017)
-
Смяротнасць па раёнах вобласці (2017)
Адміністрацыйны падзел
правіцьБрэсцкая вобласць падзяляецца на 16 раёнаў:
- Баранавіцкі (цэнтр Баранавічы)
- Брэсцкі (цэнтр Брэст)
- Бярозаўскі (цэнтр Бяроза)
- Ганцавіцкі (цэнтр Ганцавічы)
- Драгічынскі (цэнтр Драгічын)
- Жабінкаўскі (цэнтр Жабінка)
- Іванаўскі (цэнтр Іванава)
- Івацэвіцкі (цэнтр Івацэвічы)
- Камянецкі (цэнтр Камянец)
- Кобрынскі (цэнтр Кобрын)
- Лунінецкі (цэнтр Лунінец)
- Ляхавіцкі (цэнтр Ляхавічы)
- Маларыцкі (цэнтр Маларыта)
- Пінскі (цэнтр Пінск)
- Пружанскі (цэнтр Пружаны)
- Столінскі (цэнтр Столін)
Таксама вылучаюцца гарады абласнога падпарадкавання: Брэст, Баранавічы і Пінск.
Гаспадарка
правіцьПрамысловасць
правіцьУ гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я гг. былі нестабільнымі. Вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці, праяўляецца тэндэнцыя да ўзмацнення ролі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. У вобласці вырабляюць усе беларускія электралямпы і газавыя пліты, амаль усё тэхналагічнае абсталяванне для лёгкай прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, для ліцейнай вытворчасці, кавальска-прэсавае абсталяванне, больш за 80 % электрарухавікоў і баваўняных тканін, больш за 40 % панчошна-шкарпэткавых вырабаў, больш за 30 % дываноў і дывановых вырабаў, больш за 35 % цукру, каля 30 % кансерваў, амаль 20 % мяса і масла, 27 % драўнінна-стружкавых пліт, каля 20 % клеенай фанеры. Прадукцыя прамысловасці пастаўляецца на беларускі рынак, у краіны СНД і інш. Больш за 80 % прамысловага патэнцыялу вобласці сканцэнтравана ў вялікіх гарадах — шматгаліновых цэнтрах з буйнымі спецыялізаванымі прадпрыемствамі. Унікальнае для Беларусі Мікашэвіцкае вытворчае аб’яднанне «Граніт» па здабычы будаўнічага каменю, у г. Белаазёрск — 2-я па магутнасці на Беларусі Бярозаўская ДРЭС[3].
У вобласці (1993) каля 70 прадпрыемстваў харчовай (цукровай, мясной, малочнай, па перапрацоўцы садавіны і агародніны) прамысловасці, 24 — лясной і дрэваапрацоўчай, 23 — прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Яны працуюць на мясцовай сыравіне, размешчаны пераважна ў сярэдніх і невялікіх гарадах і гарадскіх пасёлках. Жыллёвым, меліярацыйным, сельскім і дарожным будаўніцтвам займаюцца 14 будтрэстаў, 181 будаўніча-мантажная арганізацыя (1993)[3].
Сельская гаспадарка
правіцьСельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні бульбы, збожжавых культур і цукровых буракоў. У 1993 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 53 % валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. У цэнтральных і заходніх раёнах дадаткова вырошчваюць цукровыя буракі, у паўночных раёнах — лён. Сельгасугоддзі займаюць 45 % тэр. і складаюць 1475 тыс. га (1993). У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць пасевы збожжавых і зернебабовых, кармавых культур і бульбы. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхнічных — пад цукровымі буракамі. Больш за 76 % пасяўных плошчаў бульбы і больш за 67 % агародніны прыпадае на асабістыя дапаможныя гаспадаркі насельніцтва. На фермерскія сялянскія гаспадаркі прыпадае 1556 га пасяўных плошчаў (1993). Жывёлагадоўля мяса-малочнага і малочна-мяснога кірунку. Дынаміка пагалоўя да 1990 была дадатная, пазней адзначалася тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя і вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі. Найбольшая колькасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) рэалізуецца калгасамі, саўгасамі і міжгасамі Баранавіцкага, Камянецкага, Пінскага, Брэсцкага і Столінскага раёнаў, малака — Пінскага, Пружанскага, Баранавіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, яец — Баранавіцкага, Кобрынскага, Пружанскага раёнаў[3].
Транспарт
правіцьАгульная даўжыня чыгункі складае 1074 км. Па густаце чыгунак (33,3 км на 1 тыс. км) вобласць займае 1-е месца ў краіне. Праз вобласць праходзяць найважнейшыя міжнародныя магістралі: Масква—Мінск—Брэст—Варшава, Вільнюс—Лунінец—Роўна, Ковель—Брэст і галоўная чыгунка Палесся Брэст—Гомель. Чыгуначныя вузлы: Брэст, Баранавічы, Лунінец, Жабінка[3].
Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,3 тыс. км. Асноўныя магістралі Брэст—Мінск, Брэст—Гомель[3].
Вялікае значэнне мае водны транспарт. У межах вобласці суднаходныя Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскі і Мікашэвіцкі каналы. Нафтаправод «Дружба», газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы з адгалінаваннем на Кобрын—Брэст—Варшаву. У Брэсце і Пінску — аэрапорты[3].
Адукацыя
правіцьУ вобласці станам на 5 верасня 2016/2017 навучальнага года працуе 509 школ, уключаючы санаторныя школы-інтэрнаты, у тым ліку пачатковых 2524 — (4,7 %), базавых 67 — (13,2 %), сярэдніх — 386 (75,8 %), гімназій — 26 (5,1 %), ліцэяў — 5 (1 %), кадэцкае вучылішча — 1 (0,2 %). У 2016 годзе закрыта 13 малакамплектных школ і адкрыта яслі-сад-пачатковая школа № 10 у г. Брэсце[6].
У школах навучаецца 160 066 навучэнцаў. З іх у пачатковых школах навучаецца 3394 навучэнцаў, у базавых — 3811, у сярэдніх −133 593, у гімназіях — 17 785, у ліцэях — 1266 і ў кадэцкім вучылішчы — 217 навучэнцаў. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці маецца ліцэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта — у ім навучаецца 143 навучэнцы. 173 навучэнцаў навучаецца ў сярэдняй школе — вучылішча алімпійскага рэзерву Міністэрства спорту і турызму[6].
Размеркаванне агульнай колькасці навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле моў навучання[6] | |||||||
Раён, горад | Усяго навучэнцаў 1-11 класаў | З іх навучаюцца | |||||
На беларускай мове навучання | % | На рускай мове навучання | % | На польскай мове навучання | % | ||
Баранавіцкі | 3174 | 2789 | 87,9 | 385 | 12,1 | ||
Бярозаўскі | 7245 | 1645 | 22,7 | 5600 | 77,3 | ||
Брэсцкі | 5007 | 0 | 5007 | 100 | |||
Ганцавіцкі | 3390 | 1311 | 38,7 | 2079 | 61,3 | ||
Драгічынскі | 4701 | 1626 | 34,6 | 3075 | 65,4 | ||
Жабінкаўскі | 2862 | 0 | 2862 | 100 | |||
Іванаўскі | 5191 | 3086 | 59,4 | 2105 | 40,6 | ||
Івацэвіцкі | 6124 | 1707 | 27,9 | 4417 | 72,1 | ||
Камянецкі | 4141 | 144 | 3,5 | 3997 | 96,5 | ||
Кобрынскі | 10371 | 2129 | 20,5 | 8242 | 79,5 | ||
Лунінецкі | 8801 | 3415 | 38,8 | 5386 | 61,2 | ||
Ляхавіцкі | 2834 | 992 | 35 | 1842 | 65 | ||
Маларыцкі | 3093 | 973 | 31,5 | 2120 | 68,5 | ||
Пінскі | 4340 | 3546 | 81,7 | 794 | 18,3 | ||
Пружанскі | 5012 | 1217 | 24,3 | 3795 | 75,7 | ||
Столінскі | 10994 | 7032 | 64 | 3962 | 36 | ||
г. Баранавічы | 18957 | 4 | 0 | 18953 | 100 | ||
г. Брэст | 24985 | 4 | 0 | 24981 | 100 | ||
г. БрэстЛенінскі | 11515 | 224 | 1,9 | 11238 | 97,6 | 53 | 0,5 |
г. Пінск | 16070 | 0 | 16070 | 100 | |||
Кадэцкае вучылішча | 217 | 0 | 217 | 100 | |||
Абласныя школы-інтэрнаты | 752 | 0 | 752 | 100 | |||
Абласны ліцэй | 290 | 0 | 290 | 100 | |||
Усяго | 160066 | 31844 | 19,9 | 128169 | 80,07 | 53 | 0,03 |
Даведка за 2015/2016 нав. г. | 159154 | 32837 | 20,6 | 126270 | 79,37 | 47 | 0,03 |
Крыніцы
правіць- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Брэсцкая вобласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Колькасць насельніцтва па гарадах і раёнах. Архівавана 20 красавіка 2018. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Установы адукацыі Брэсцкай вобласці станам на пачатак 2016/2017 навучальнага года
Літаратура
правіць- Геаграфія Брэсцкай вобласці: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ / Пад рэд. Арцеменкі С. В., Грыбко А. У. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2002. — 385,[2] с.: іл. ISBN 985-476-062-6
Спасылкі
правіць- Брэсцкая вобласць, гарады і вёскі. Фота славутасцяў
- Мапа Брэсцкай вобласці на emaps-online (руск.)
- Брэстчына турыстычная Архівавана 3 лютага 2022. (руск.)
- Сайт Брэсцкай вобласці (руск.)
- INTEX-PRESS Online — Навіны Баранавіцкага рэгіёна Архівавана 6 чэрвеня 2017.
- ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС — Навіны Івацэвічы-Пружаны-Бяроза-Драгічын(недаступная спасылка)