Бергельмір (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Бергельмір, спадарожнік)

Бергельмір (англ.: Bergelmir) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Бергельміра, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXVIII.

Гісторыя адкрыцця правіць

Бергельмір быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 15.

Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.