Берлінскі батанічны сад

Берлінскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin-Dahlem) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых батанічных садоў Германіі і свету.

Берлінскі батанічны сад?
ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад, батанічны музей[d] і гербарый
Плошча
  • 43 га
Дата заснавання1897
bo.berlin (ням.)(англ.)
Размяшчэнне
52°27′18″ пн. ш. 13°18′13″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гіганцкі бамбук у Вялікім павільёне
Кактусавы павільён
Павільён «Вікторыя»
Італьянскі сад з трапічнай аранжарэяй

Сад размешчаны ў наваколлі Далема берлінскай адміністрацыйнай акругі Штэгліц-Цэлендорф. Ён быў пабудаваны паміж 1897 і 1910 годамі, пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Адольфа Энглера, з тым намерам, каб прадставіць экзатычныя расліны з нямецкіх калоній. Пасля смерці Энглера, згодна з яго воляй, ён быў пахаваны ў створаным ім садзе.

Гісторыя правіць

Берлінскі Батанічны сад мае больш як 300-гадовую гісторыю. Папярэднік саду быў створаны ў пачатку XVII стагоддзя і спачатку знаходзіўся ў садах замка Берліна. У 1679 Вялікі курфюрст даў указанне, каб адкрыць сельскагаспадарчы сад, які быў закладзены ў Шонебергу, вёсцы недалёка ад Берліна (цяпер адзін з яго раёнаў), на месцы цяперашняга парка ням.: Heinrich-von-Kleist.[1] Карл Людвіг Вілдэноф дамогся, каб сад быў аддадзены ў 1809 годзе Берлінскаму ўніверсітэту, пасля чаго сад развіўся да сусветна вядомага ды прызнанага «Батанічнага саду» з навуковым характарам працы.

Склад саду правіць

Батанічны сад з’яўляецца часткай Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Батанічны музей (ням.: Botanisches Museum) з вялікім гербарыем (ням.: Herbarium Berolinense) і буйная навуковая бібліятэка таксама з’яўляюцца часткай саду.

Батанічны сад займае плошчу ў 43 гектары[2]. У садзе вырошчваецца каля 22.000 розных відаў раслін. Комплекс складаецца з некалькіх будынкаў і аранжарэй, такіх як Кактусавы павільён і павільён Вікторыя (у якім знаходзяцца калекцыя архідэй, казуркаядных раслін і гіганцкая вадзяная белая лілея Victoria-Seerosen). Агульная плошча ўсіх аранжарэй складае 6000 м². Тыя часткі саду, якія знаходзяцца пад адкрытым небам, сартуюцца па геаграфічнаму паходжанню і маюць агульную плошчу 13 га. Дэндрарый саду складае 14 гектараў.

Найбольш вядомая частка саду — Вялікі павільён (ням.: Das Große Tropenhaus), найбуйнейшая аранжарэя ў свеце. Будынак сталёвай канструкцыі пакрыты шклом, дасягае 25 метраў у вышыню, займае плошчу 30 на 60 метраў. Тэмпература ўсярэдзіне збудавання падтрымліваецца на ўзроўні 30 °C пры высокай вільготнасці паветра. Сярод шматлікіх трапічных раслін, у павільёне расце гіганцкі бамбук.

Час працы правіць

Батанічны сад працуе штодзённа, акрамя 24 снежня. Аранжарэі, касы і ўваход у парк зачыняюцца за 30 хвілін да заканчэння працы.

Месяц
Адкрыцце
Закрыцце
Заўвагі
1 Студзень 9.00 16.00
2 Люты 9.00 17.00
3 Сакавік 9.00 18.00 31 сакавіка 2012 сад будзе адчынены з 8.00
4 Красавік 9.00 20.00 З 28 красавіка па 30 красавіка 2012 года сад будзе зачыняцца 21.00
5 Май 9.00 21.00
6 Чэрвень 9.00 21.00
7 Ліпень 9.00 21.00
8 Жнівень 9.00 20.00
9 Верасень 9.00 19.00 1 і 2 верасня 2012 сад адчыняецца ў 8.00
10 Кастрычнік 9.00 18.00
11 Лістапад 9.00 16.00
12 Снежань 9.00 16.00

Батанічны музей працуе штодзённа з 10.00 да 18.00, акрамя 24 снежня.

Бібліятэка працуе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 (у час летніх вакацый час працы скарачаецца).

Транспарт правіць

Батанічны сад знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Берліна. Грамадскім транспартам можна дабрацца:

  • метрапалітэнам лініі U9 да станцыі Rathaus Steglitz, далей аўтобусам № Х83 да прыпынку Kunigin-Luise-Platz/Botanischer Garten ці аўтобусам № М48 да прыпынку Botanischer Garten;
  • метрапалітэнам лініі U3 да станцыі Rathaus Steglitz, далей аўтобусам № Х83 да прыпынку Kunigin-Luise-Platz/Botanischer Garten ці аўтобусам № Х83 ды 101 да прыпынку Kunigin-Luise-Platz/Botanischer Garten[3];
  • хуткім трамваем S1 да прыпынку Botanischer Garten, далей 10 хвілін пешшу.

Кошт уваходу правіць

Уваходны квіток на дзень:

  • Дарослыя — 6€,
  • Ільготны квіток — 3€,
  • Сямейны — 12€,
  • Летні вячэрні квіток (уваход пасля 17.00) — 3€.

Абанемент на год:

  • Дарослыя — 50€,
  • Ільготны — 20€,
  • Сямейны — 100€.

Уваход толькі ў Батанічны Музей:

  • Дарослыя — 2,5€,
  • Ільготны — 1,5€,
  • Сямейны — 0,5€[4].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Батанічнага саду (англ.) (недаступная спасылка) Архівавана 28 чэрвеня 2010.
  2. Афіцыйны сайт Батанічнага саду (ням.) (недаступная спасылка) Архівавана 4 лістапада 2011.
  3. Схема Берлінскага метрапалітэна
  4. Кошт уваходу на афіцыйным сайце (англ.) (недаступная спасылка) Архівавана 1 кастрычніка 2011.

Спасылкі правіць