Бермудскі трохвугольнік

Бермудскі трохвугольнік — раён у Атлантычным акіяне, у якім нібыта адбываюцца таямнічыя знікненні марскіх і паветраных суднаў. Раён абмежаваны лініямі ад Фларыды да Бермудскіх астравоў, далей да Пуэрта-Рыка і назад да Фларыды праз Багамы. Аналагічны «трохвугольнік» у Ціхім акіяне называюць Д'ябальскім.

Класічныя межы Бермудскага трохвугольніка

Раён з'яўляецца вельмі складаным для навігацыі: тут вялікая колькасць водмелей, часцяком зараджаюцца цыклоны і штормы. Вылучаюцца розныя гіпотэзы для тлумачэння загадкавых знікненняў у гэтай зоне: ад незвычайных з'яў надвор'я да выкраданняў іншапланетнікамі або жыхарамі Атлантыды. Скептыкі сцвярджаюць, аднак, што знікненні суднаў у Бермудскім трохвугольніку адбываюцца не часцей, чым у іншых рэгіёнах сусветнага акіяна, і тлумачацца натуральнымі прычынамі. Такога ж меркавання прытрымліваецца Берагавая ахова ЗША і страхавы рынак Lloyd's.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць