Бернарда Альберта Усай
Берна́рда Альбе́рта Уса́й (Хусей, ісп.: Bernardo Alberto Houssay, 10 красавіка 1887, Буэнас-Айрэс — 21 верасня 1971) — аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Член Аргенцінскай нацыянальнай акадэміі медыцыны, Нацыянальнай АН Буэнас-Айрэса. Доктар навук (1910), прафесар (1912). З’яўляецца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 «за адкрыццё ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы». Ён падзяліў прэмію з Карлам і Герці Коры, якія адкрылі каталітычнае ператварэнне глікагену.
Бернарда Альберта Усай | |
---|---|
ісп.: Bernardo Alberto Houssay | |
| |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1971[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, хімік, фармацэўт, энтамолаг, біёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Луіс Федэрыка Лелуар |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 года ў Інстытуце бактэрыялогіі, з 1919 года ва ўніверсітэце Буэнас-Айрэса. Навуковыя працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукровага дыябету.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bernardo Alberto Houssay // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bernardo Houssay // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Bernardo Alberto Houssay // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/houssay.html
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.