Бернардзіна Дравеці

Бернардзіна Дравеці (італ.: Bernardino Drovetti; 4 студзеня 1776, Барбанія, — 9 сакавіка 1852, Турын) — італьянскі авантурыст, напалеонаўскі консул у Александрыі (1803—1814), нястомны збіральнік егіпецкіх старажытнасцей.

Бернардзіна Дравеці
італ.: Bernardino Drovetti
Бернадзіна Дравецці, французскі дыпламат і егіптолаг 1776—1852 гадоў.
Бернадзіна Дравецці, французскі дыпламат і егіптолаг 1776—1852 гадоў.
Дата нараджэння 4 студзеня 1776(1776-01-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1852(1852-03-09)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, дыпламат, археолаг, салдат, егіптолаг, калекцыянер мастацтва
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выхадзец П’емонта, Дравеці з 18 гадоў служыў у французскай арміі. За ўдзел у Марэнгскай бітве і Егіпецкім паходзе ўзведзены ў палкоўнікі. У 1803 годзе па ініцыятыве Талейрана прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Егіпце.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя Дравеці аб'ездзіў увесь Егіпет у пошуках старажытнасцей, не грэбуючы ніякімі сродкамі для іх набыцця. Дзякуючы егіптаманіі эпохі рамантызму ў Еўропе ўзнік цэлы рынак старажытнаегіпецкіх артэфактаў, асноўнымі пастаўшчыкамі якіх выступаў Дравеці і яго супернік-англічанін, Генры Солт. Ён набраў штат таленавітых супрацоўнікаў, сярод якіх быў Фрэдэрык Каё; сустракаўся ў Александрыі з Шампальёнам.

У 1818 годзе Дравеці спрабаваў прадаць сваю старажытнаегіпецкую калекцыю Людовіку XVIII але, атрымаўшы адмова, прадаў яе спадчыннаму прынцу Сардзініі. На яе аснове ўзнік Егіпецкі музей у Турыне. Частка яго збору асела ў музеях Парыжа і Берліна. У 1830 годзе Дравеці па стане здароўя вымушаны быў вярнуцца з Егіпта на радзіму. Апошнія гады жыцця правёў у Турыне.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Bernardino Drovetti // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Спасылкі правіць