Бернардзін Сіенскі, таксама вядомы як проста Бернардзін, (8 верасня 1380 — 20 мая 1444) — каталіцкі святы, заступнік работнікаў сферы сувязей з грамадскасцю, францысканскі місіянер і італьянскі святар.

Святы Бернардзін Сіенскі
Siena.Duomo.CappVoto.StBernardine.jpg
Статуя святога працы Антоніа Рагі
Дата нараджэння 8 верасня 1380
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1444 (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Услаўлены Рымская каталіцкая царква
Кананізаваны 24 мая 1450 (указ Папы Мікалая V)
Дзень памяці 20 мая
Заступнік Public Relations, рэклама, хворых на гульняманію,
Атрыбуты Табліца з ініцыяламі IHS. Тры мірты сімвалізуюць тры запрашэнні на біскупства, ад якіх ён адмовіўся
Commons-logo.svg Бернардзін Сіенскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
«Апафеоз Св. Бернардзіна», фрэска Пінтурык'я ў Санта-Марыя-ін-Арачэлі

Бернардзін нарадзіўся ў 1380 годзе ў дваранскай сям'і Альбізескі ў італьянскім гарадку Маса-Марыціма (Таскана), дзе яго бацька ў той час быў губернатарам. Застаўшыся сіратой у шэсць гадоў, быў выгадаваны набожнай цёткай. Па завяршэнні адукацыі ён сыходзіць з дому, і пачынае сваё служэнне міласэрнасці ў бальніцах. У час вывучэння грамадзянскага і кананічнага права ў Сіене, ён працуе ў бальніцы Санта Марыя дэла Скала (італ.: Santa Maria della Scala). Калі ў горадзе ў 1400 годзе пачалася эпідэмія чумы, разам з 12 юнакамі прыняў на сябе кіраўніцтва шпіталем, і, на працягу 4 месяцаў з рызыкай для жыцця дапамагаў хворым, палягчаючы іх пакуты. Затым узяў на сябе клопат аб хворай цётцы, а пасля яе смерці стаў праводзіць час у посце і малітвах. Паводле падання, у час адной з такіх малітваў яму з'явіўся вобраз пакутуючага на крыжы Хрыста, пасля чаго ён раздаў усю сваю маёмасць бедным і 8 верасня 1402 года ва ўзросце 22 гадоў уступіў у ордэн францысканцаў; праз год прынёс манаскія зарокі ў адным з францысканскіх манастыроў Сіены, аднак неўзабаве перайшоў у манастыр францысканцаў-абсервантаў са стражэйшым статутам у мяст. Каламбіяна. 8 верасня 1404 г. ён стаў святаром, але на працягу наступных 12 гадоў устрымліваўся ад пропаведзей, працягваючы весці адасобленае жыццё.

У 1416 г. пачаў свае пешыя падарожжы, прапаведуючы ў кожным горадзе і кожнай вёсцы на сваім шляху (1-я публічная пропаведзь, якая прынесла яму вядомасць, адбылася ў 1417 у Мілане).

За сваё больш чым 30-гадовае служэнне Святы Бернардзін прапаведаваў па ўсёй Італіі, тым самым адыграўшы найважнейшую ролю ў хрысціянскім духоўным абуджэнні XV стагоддзя. Яго поспех можна назваць выдатным, бо пагутарыць з ім прыходзілі гіганцкія натоўпы народа. Атакаваў грэх садаміі, які ў той час пачаў паражаць некаторыя слаі італьянскага грамадства:

О, Італія, наколькі ты больш разбэшчаная, чым іншая краіна! Ідзі да германцаў і паслухай тыя пахвальныя рэчы, што гаворацца пра італьянцаў! Яны кажуць, што няма на свеце больш садаміцкага народа, чым італьянцы.

— Бернардзін Сіенскі.

У 1427 годзе ён паўстаў у Рыме перад судом па абвінавачванні ў ерасі, аднак здолеў уразіць Папу Марціна V сваёй пропаведдзю, і судовае праследаванне было спынена. 80 дзён ён прапаведаваў штодня, прычым у той час звычайная пропаведзь доўжылася каля гадзіны, а яго прамовы перад натоўпам маглі працягвацца іншы раз і да чатырох гадзін запар.

У тым жа самым годзе яму прапанавалі сан біскупа Сіенскага, аднак ён адмовіўся, тлумачачы гэта імкненнем працягваць сваё падзвіжніцтва і евангелічную актыўнасць. У 1431 годзе ён наведвае з пропаведдзю Таскану, Ламбардыю і Анкону, пасля чаго вяртаецца ў Сіену, якраз паспяваючы туды, каб прадухіліць вайну з Фларэнцыяй. Таксама ў 1431 годзе ён адхіліў прапанову біскупства Ферарскага, і ў 1435 годзе ён не прымае сан біскупа Урбіна.

Пасля яго смерці неадкладна ўзніклі паведамленні пра цуды, і Бернардзін быў кананізаваны ў 1450 годзе Папам Рымскім Мікалаем V, усяго праз шэсць гадоў пасля сваёй смерці[2]. Яго дзень памінання прызначаны Рымска-каталіцкай царквой на 20 мая, дзень яго смерці.

 
Sancti Bernardini Senensis Opera omnia, 1745

ЗаступніцтваПравіць

Святы Бернардзін з'яўляецца патронам усёй рэкламнай дзейнасці, масавых камунікацый і PR, да яго звяртаюцца ў малітвах каталікі пры ўзнікненні праблем з дыхальнай сістэмай. У гонар яго названа акруга Сан-Бернардзіна ў Каліфорніі, найбуйнейшая па плошчы на тэрыторыі кантынентальных штатаў ЗША.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Шаблон:1911