Бернард Берансан

Бернард Берансан (англ.: Bernard Berenson; 26 чэрвеня 1865, Вільня, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1959, Фларэнцыя) — эксперт, гісторык і мастацтвазнавец ЗША яўрэйска-літоўскага паходжання. Спецыялізаваўся на майстрах італьянскага Адраджэння.

Бернард Берансан
англ.: Bernard Berenson
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1865(1865-06-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1959(1959-10-06)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Albert Valvrojenski[d][6][5]
Маці Judith Mickleshanki[d][6][5]
Жонка Мэры Берансан[d][6]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, гісторык, пісьменнік, мастацкі крытык, connoisseur, калекцыянер мастацтва, photography collector
Навуковая сфера жывапіс Адраджэння[d][5] і мастацтвазнаўства[5]
Альма-матар
Вядомыя вучні Isabella Stewart Gardner[d] і Maud Cruttwell[d][7]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Двор вілы Таці  (англ.) ў Ф'езоле

Нарадзіўся ў Расійскай імперыі. Паходзіць з яўрэйскай сям'і. У сувязі з пагрозай яўрэйскіх пагромаў і смерці сям'я эмігравала ў ЗША, куды вывезла 10-гадовага Бернарда. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гарвардскім універсітэце ЗША.

Сярод яго бліскучых атрыбуцый — пацверджанне арыгінальнасці карціны Леанарда да Вінчы «Мадонна Бенуа» (Мадонна з кветкай), якая належала тады Імператарскаму Эрмітажу.

Берансан — адзін з фігурантаў шумнага судовага працэсу з прыводам атрыбуцыі аднаго з варыянтаў «Дамы з фераньеркаю» таго ж Леанарда ў 1923 годзе. У 1930 г. надрукаваў сваю працу «Італьянскія мастакі эпохі Адраджэння». Скандал быў і па нагоды атрыбуцыі карціны «Пакланенне пастухоў», якую Беренсон адносіў да ранішніх твораў Тыцыяна.

За свае атрыбуцыі (экспертныя ацэнкі) браў 5 працэнтаў камісійных. Сярод яго кліентаў — мільянеры ЗША і Ізабэла Сцюарт Гарднер  (руск.). Стаў вельмі заможным чалавекам, набыў вілу Таці ў Ф'езоле каля Фларэнцыі. Жыў у Італіі пастаянна нават у гады 2-й сусветнай вайны, чым дапякаў фашыстам. Па завяшчанні Б. Берансана віла з усімі мастацкімі каштоўнасцямі перайшла да маёмасці Гарвардскага ўніверсітэта.

Берансану ставяць у віну за недакладнасць некаторых атрыбуцый. Але трэба ацэньваць спецыяліста комплексна — за яго поспехі і няўдачы. Поспехаў было больш, што даказвае вельмі высокі ўзровень збору Музея Ізабэлы Сцюарт Гарднер  (руск.) у горадзе Бостан.

Галерэя правіць

Зноскі