Бертан Рыхтэр (англ.: Burton Richter; 22 сакавіка 1931, Нью-Ёрк, ЗША — 18 ліпеня 2018) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976), сумесна з Сэмюэлем Тынгам «за асноватворны ўклад па адкрыцці цяжкай элементарнай часціцы новага тыпу».

Бертан Рыхтэр
англ.: Burton Richter
Дата нараджэння 22 сакавіка 1931(1931-03-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 2018(2018-07-18)[3][4][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка[6], экалогія[6] і Устойлівае развіццё[6]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Bernard T. Feld[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навучаўся ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў 1952 г. і ступень доктара ў 1956 г. З 1984 па 1999 гг. быў дырэктарам лінейнага паскаральніка часціц у Стэнфардзе (SLAC).

Падчас сваёй прафесуры ў Стэнфардскім універсітэце Рыхтэр, сумесна з Дэвідам Рытцсанам і пры падтрымцы камісіі па атамнай энергіі ЗША, пабудаваў паскаральнік SPEAR (Стэнфардскае пазітронна-электроннае асіметрычнае кольца). Пры дапамозе гэтай прылады ён выявіў субатамную часціцу, якую ён назваў часціцай псі (ψ) (у цяперашні час гэтая часціца называецца J/ψ).

Гэтую ж часціцу адкрыў незалежна ад яго Сэмюэл Тынг. За дадзенае адкрыццё абодва вучоныя былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1976).

Па стане на 2007 г. Рыхтэр працуе ў кіраўніцтве дарадцаў камітэта вучоных і інжынераў ЗША — арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы навукі ва ўрадзе ЗША.

Зноскі

  1. а б Рихтер Бертон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Burton Richter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nobel Prize-winning Stanford physicist Burton Richter dies at 87 // Stanford News — 2018.
  4. Burton Richter // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://news.stanford.edu/2018/07/19/nobel-prize-winning-physicist-burton-richter-dies-87/
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. INSPIRE-HEP Праверана 17 лютага 2016.
  8. а б NNDB — 2002.
  9. Finkbeiner A. K. Unwelcome advice? // Science / H. ThorpAAAS, 2019. — Vol. 364, Iss. 6447. — P. 1222–1225. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.364.6447.1222

Спасылкі правіць