Берэнгарыя Кастыльская
Берэнгарыя Кастыльская (ісп.: Berenguela de Castilla) ці Берэнгарыя Вялікая (ісп.: Berenguela la Grande) (1 чэрвеня 1180, Сеговія — 8 лістапада 1246) — каралева Кастыліі ў 1217 г. Старэйшая дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай.
Берэнгарыя Кастыльская ісп.: Berenguela de Castilla | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1197 — 1204 | |||
Папярэднік | Тэрэзія Партугальская | ||
Пераемнік | Елізавета Гогенштаўфен | ||
| |||
6 чэрвеня 1217 — 31 жніўня1217 | |||
Папярэднік | Энрыке I Кастыльскі | ||
Пераемнік | Фердынанд III Кастыльскі | ||
Дзейнасць | кіраўнік | ||
Веравызнанне | хрысціянства | ||
Нараджэнне | 1 чэрвеня 1180 | ||
Смерць | 8 лістапада 1246 (66 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Іўрэйская дынастыя | ||
Бацька | Альфонса VIII Кастыльскі | ||
Маці | Элеанора Англійская | ||
Муж | каля Альфонса IX і Konrad II Herzog von Swabia[d] | ||
Дзеці | Берэнгарыя Леонская[d], Фердынанд III Кастыльскі, Альфонса[d], Канстанцыя Леонская[d], Леанора Леонская[d] і Leonor de Castilla[d] | ||
Шлюб і дзеціПравіць
У 1197 годзе Берэнгарыя ажанілася з каралём Леона Альфонса IX, які даводзіўся яе стрыечным дзядзькам. Праз сем гадоў шлюб быў ануляваны Папам Рымскім Інакенціем III з прычыны блізкага сваяцтва. Пасля гэтага Берэнгарыя вярнулася да двара свайго бацькі.
У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:
- Элеанора (1199—1210) — памерла ў раннім узросце
- Фердынанд (1200—1252) — кароль Кастыліі. Быў жанаты на Елізавеце Гогенштаўфен (у Іспаніі яе звалі Беатрысай Швабскай), затым — на Жанне дэ Панцье. Меў пятнаццаць дзяцей
- Альфонса (1203—1272) — сеньёр дэ Маліна. Быў жанаты некалькі разоў, меў дзевяць дзяцей
- Берэнгарыя (1204—1237) — замужам за каралём Іерусаліма Іаанам дэ Брыенам, мела чацвярых дзяцей
- Канстанцыя (1200 ці 1205—1242) — манашка.
КіраваннеПравіць
У 1217 годзе Берэнгарыя, пасля гібелі брата Энрыке Кастыльскага, стала каралевай Кастыліі. Кіравала яна нядоўга, у тым жа годзе перадаўшы карону свайму сыну Фердынанду. Пасля гэтага яна працягвала заставацца яго саветнікам. Як гаворыць«Лацінская хроніка»: «Усе мае намеры і жаданні накіраваны на сушуканне маім сынам усялякага гонару». Берэнгарыя таксама дапамагала сыну здушыць дваранскі мяцеж, а затым арганізавала яго вяселле з высакароднай Беатрысай Швабскай. Таксама яна падтрымлівала цесныя сувязі са сваёй сястрой Бланкай. Менавіта Бланка прапанавала Фердынанду Жанну дэ Панцье ў якасці нявесты, пасля смерці яго першай жонкі.
ПродкіПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Shadis, Miriam. Berenguela of Castile’s Political Motherhood, 1996
- Georges Martin " Régner sans régner. Bérengère de Castille (1214—1246) au miroir de l’historiographie de son temps "
- Georges Martin " Négociation et diplomatie dans la vie de Bérengère de Castille (1214—1246). La part du facteur générique "
- Анонимные авторы. Испанские средневековые хроники: Хроника Карденьи I. Хроника Карденьи II. Анналы Толедо I. Анналы Толедо II. Анналы Толедо III.. www.kuprienko.info (А. Скромницкий) (24 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 17 лістапада 2012.