Берэнгар Турскі
Берэнга́р Ту́рскі, Берэнга́рый Ту́рскі (каля 1000 — 6 студзеня 1088) — французскі філосаф-схаласт, тэолаг, вучань Фульберта Шартрскага, наміналіст.
Берэнгар Турскі | |
---|---|
фр.: Bérenger de Tours | |
![]() | |
Род дзейнасці | багаслоў, філосаф, схаластык |
Дата нараджэння | 990-я |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1088[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] |
Нарадзіўся меркавана ў Туры каля 999 года. Пасля 1029 года — канонік кафедральнага сабора ў Туры і галава школы Св. Марціна[2].
Вучэнне Берэнгара Турскага з’явілася найбольш ранняй праявай наміналізму. Ён абараняў чалавечы розум, даходзіў да адкрытых насмешак над царквой. Галоўнае сачыненне Берэнгара — «Пра святую трапезу» (1049). Ён выступаў супраць містычнага вучэння пра таінства прычашчэння, якое тлумачыў рацыяналістычна. Ад тлумачэнняў Свяшчэннага Пісання ён патрабаваў навуковага падыходу, і на Рымскім саборы 1079 года ён удзельнічаў у дыспуце з Бруна Асційскім. Таксама Берэнгар неаднаразова ўступаў у палеміку з царквой і па пытанні пераіснення. Вучэнне Берэнгара выклікала абуранасць у царкоўных колаз і было асуджана царквой як ерэтычнае галоўным чынам дзякуючы намаганням былога вучня Берэнгара Ланфранка. Берэнгар адрокся ад сваіх гледжанняў і быў пакінуты пад царкоўным наглядам.
Зноскі
- ↑ а б в Беренгар Турский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 524.
- ↑ «Берэнгар Турскі» — артыкул у НФЭ.
Бібліяграфія правіць
- Sudendorf, «Berengarius Turonensis oder eine Sammlung ihn betreffender Briefe» (Гота, 1850).
- Сочинения Беренгара изданы А. Ф. и Ф. Т. Фишерами (Берлін, 1834).
Літаратура правіць
- Берэнгар Турскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.