Бесарабка (Кіеў)

(Пасля перасылкі з Бесарабка, Кіеў)

Бесарабка (укр.: Бессара́бка) — гістарычная мясцовасць Кіева ў раёне Бесарабскай плошчы

Бесарабка
укр.: Бессарабка
50°26′33″ пн. ш. 30°31′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Кіеў
Адміністрацыйны раён горада Пячэрскі, Шаўчэнкаўскі
Першае згадванне канец XVIII стагоддзя
Map

Гісторыя правіць

Вядомая з канца XVIII стагоддзя, калі там была адкрыты магутная водная крыніца, пабудаваны басейн, а з часам узнік базар. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя на Бесарабцы размяшчалася таксама конная паштовая станцыя.

У 1910—1912 гадах на Бесарабцы пабудаваны Бесарабскі рынак з гандлёвай плошчай 896 кв.м. (Архітэктар Г. Ю. Гай). Гэты рынак знаходзіцца на адным з канцоў цэнтральнай вуліцы Хрэшчатык. У цяперашні час Бесарабскі рынак лічыцца адным з самых дарагіх рынкаў Кіева.

Узнікненне назвы правіць

Па адной версіі — ад вялікай колькасці бадзяжных людзей, якія сяліліся тут у трушчобах паблізу ад Крутога спуску. Гэтыя людзі атрымалі ў кіяўлян мянушку «Бесарабы» («Басараба»). Па іншай версіі назва паходзіць ад перасяленцаў з Бесарабіі (Малдавіі) і поўдня Маларосіі, якія гандлявалі тут.

У мастацтве правіць

М. Шуфуцінскі, у песні «Хрэшчатык» (таксама: «Ладанка»[1]):

Дзе-ж ты, Бесарабка, дзе ты, маладосць мая…[2]

Зноскі

  1. «Ладанка» Архівавана 20 снежня 2016.
  2. «Хрэшчатык» Архівавана 20 снежня 2016. (руск.)