Бесарабская губерня
(Пасля перасылкі з Бесарабская вобласць)
Бесарабская губерня (да 1873 — Бесарабская вобласць) — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі, якая існавала ў 1812—1917 гадах. Губернскі горад — Кішынёў.
Бесарабская губерня | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1812 | ||
Дата скасавання | 27 сакавіка 1918 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча | 44 399 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьТэрыторыя Бесарабскай губерні займала плошчу ў 44 399 км². Бесарабская губерня складала крайнюю паўднёва-заходнюю канцавіну Расійскай імперыі, паміж Прутам на захадзе і Днястром на поўначы і ўсходзе; Дунай (уласна, паўночны, Кілійскі рукаў яго) складаў мяжу на поўдні, Чорнае мора на паўднёвым усходзе, толькі на крайнім паўночным захадзе губерня не мела добра вызначаных натуральных межаў; ад аўстрыйскай вобласці Букавіны яе аддзялялі невялікія рэчкі, якія ўпадаюць у Прут і Днестр, а частка мяжы паміж імі была праведзеная палямі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бесарабская губерня