Бэстла (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Бестла (багіня))

Бэстла (стар.-сканд.: Bestla) — у скандынаўскай міфалогіі волатка з роду ётунаў, дачка Бёльторна. Выйшла замуж за Бора, сына Буры. Вядомая тым, што з’яўляецца маці Одзіна і яго братоў Вілі і ВэСтарэйшая Эда»). Лічыцца, што яна маці ўсіх асаў.

Бэстла
Пол жанчына[1]
Бацька Bölþorn[d][1]
Муж Бор[1]
Дзеці Одзін[1], Вілі[1] і Вэ[1]

Імя волаткі старажытнае.[2] Яно паходзіць з фрызскай мовы ад слова bóst «жонка». У гэтым выпадку імя Буры разумеецца як «бацька», «прабацька», а Бор як «сын», жонкай якога была Бэстла.[3] Па іншай версіі ад прагерманскага слова *bastilón «што дае кару» праз старажытнаскандынаўскае слова bastr «луб» і bestisíma «лыка» імя звязваецца з міфам аб паходжанні свету ад дрэва.[3] Магчыма, Бэстла — луб дрэва Ігдрасіль, на якім Одзін перарадзіўся, прынёсшы самога сябе ў ахвяру сваёй дзідай Гунгнір, як распавядае паэма Прамовы Высокага.[4]

Зноскі

  1. а б в г д е Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — 2002. — С. 59. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
  2. Simek (2007), sid 35f.
  3. а б McKinnell (2014), sid 133.
  4. Lindow (2001), sid 77.

Літаратура

правіць
  • Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
  • Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.