Адкрыць галоўнае меню

Бесы (лац.: Bessi, грэч.: Βησσοί) — адно са старажытных ілірыйска-фракійскіх плямёнаў Балканскага паўвострава. Бесы засялялі горную мясцовасць уздоўж хрыбта Геман, на тэрыторыі старажытнай Македоніі. Бесы кантактавалі з блізкімі ім генетычна мёзамі, хоць часам і канфліктавалі з імі за пашавыя землі з прычыны таго, што і тыя, і іншыя займаліся качавой і паўкачавой жывёлагадоўляй. Моцны ўплыў на іх таксама пачала аказваць старажытнагрэчаская, а затым і старажытнарымская цывілізацыі. Бесы не змаглі стварыць уласнай дзяржаўнасці, хоць самі вялі незалежны лад жыцця, дасягнуўшы піка сваёй племянной магутнасці каля III-II ст. да н.э. Армія рымскага вайскавода Луцыя Ліцынія Лукула скарыла племя бесаў у I стагоддзі да н.э. Большая іх частка апынулася ўключанай у склад рымскай правінцыі Мёзія.

Гл. таксамаПравіць

  • Сабазій — галоўнае міфічнае бажаство бесаў і іншых фракійскіх плямёнаў.

СпасылкіПравіць