Бефана прыходзіць уначы
«Бефана прыходзіць уначы» (італ.: La Befana vien di notte) — італьянска-іспанскі фантастычны калядны фільм 2018 года рэжысёра Мікеле Сааві, заснаваны на італьянскай легендзе пра Бефану. Фільм быў намінаваны на прэмію Давіда дзі Данатэла за найлепшыя візуальныя эфекты.
Бефана прыходзіць уначы | |
---|---|
La Befana vien di notte | |
Жанр | кінакамедыя, фэнтэзійны фільм і калядны фільм[d] |
Рэжысёр | Мікеле Сааві |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Lucky Red Distribuzione[d] |
Працягласць | 95 хв. |
Зборы | 8 843 257 $ |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 2018 |
Наступны фільм | Бефана прыходзіць уначы: вытокі |
IMDb | ID 8539280 |
Сюжэт
правіцьДнём Паола — звычайная настаўніца пачатковай школы, але ўначы яна ператвараецца ў... Бефану, італьянскую калядную вядзьмарку, якая прыносіць дзецям падарункі. Аднойчы напярэдадні свята яе выкрадае вытворца цацак. Містэр Джоні марыць толькі аб адным: адпомсціць за тое, што яна дваццаць гадоў таму забылася пра яго ў калядную ноч і пазбавіла яго дзяцінства. Юныя вучні Паолы, якія здагадаліся аб яе падвойным жыцці, адпраўляюцца на дапамогу, каб выратаваць Бефану і вярнуць свята.
У ролях
правіць- Паола Картэлезі — Паола / Бефана
- Стэфана Фрэзі — Джавані Равазіо / Містэр Джоні
- Фаўста Марыя Скіарапа — Джакама
- Джавані Кальканья — Ігар
- Джузэпэ Ло Пікала — Смілзо
- Лука Авальяна — Джыно
- Адэта Адада — Эмілія
- Джаспер Гансалес Кабаль — Джузэпэ
- Дыега Дэльпіяна — Іван
- Роберт Ганеа — Леа
- Франчэска Мура — Рыкарда
- Кло Раманьёлі — Свева
Зноскі
Спасылкі
правіць- Бефана прыходзіць уначы на сайце «Internet Movie Database» (англ.)