Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музеймузей у Бешанковічах. Заснаваны як музей баявой славы. Адкрыты ў 1979 годзе ў дзень 35 годдзя вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля быў пераўтвораны ў гісторыка-краязнаўчы музей, які пачаў працаваць у 1987 годзе ў новым двухпавярховым будынку.

Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей
Заснаваны 1978
Падпарадкаванасць аддзел культуры Бешанковіцкага райвыканкама
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Бешанковічы, вул. Валадарскага, 6, 211350
Памеры фонду 9035
Агульная плошча 429
Выставачная плошча 362
Плошча запаснікаў 8
Адкрыты 10.00–18.00, акрамя суботы

Структура і экспазіцыя

правіць

Музей мае 8 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 311 м². У музеі налічваецца больш за 5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Матэрыялы музея расказваюць пра гістарычнае мінулае раёна, Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю ў Прыдзвінні, грамадзянскую вайну, устанаўленне ўлады Саветаў, калектывізацыю, Вялікую Айчынную вайну, аднаўленне народнай гаспадаркі ў раёне ў пасляваенны час і развіццё яе ў гады апошніх пяцігодак. Асноўнае месца ў музеі адведзена раздзелу, прысвечанаму Вялікай Айчыннай вайне. Ён займае 4 залы плошчай 90 м². У гэтым раздзеле 540 экспанатаў, сярод якіх асабістыя рэчы, дакументы землякоў, якія змагаліся на розных франтах вайны і ў партызанах.

У экспазіцыі музея шмат твораў выяўленчага мастацтва. Сярод іх жывапісныя і графічныя карціны з выявамі мясцовых пейзажаў, а таксама гістарычнай і ваеннай тэматыкі, скульптурныя бюсты (аўтар А. Н. Тарасян) генералаў А. П. Белабародава, І. І. Люднікава, І. М. Чысцякова – камандуючых арміямі, якія вызвалялі Прыдзвінне, і Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў раёна: К. А. Абазоўскага, М. А. Высагорца, Л. М. Даватара, П. М. Раманава, І. І. Строчкі, М. М. Ткачэнкі.

Літаратура

правіць
  • Бешенковичский историко-краеведческий музей // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 383.
  • Бешенковичский районный историко-краеведческий музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн.1. — С. 67—68.
  • Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [ у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1 : А–Б. — С. 676—677.
  • Крачкоўскі, А.В. Бешанковіцкі гісторыка-краязнаўчы музей / А.В. Крачкоўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1991. — С. 420.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі

правіць