Бешыкташ
Бешыкта́ш (турэцк.: Beşiktaş) — раён і муніцыпалітэт Стамбула ў Турцыі, размешчаны на еўрапейскім беразе праліва Басфор. На поўначы мяжуе з раёнамі Сарыер і Шышлі, на захадзе з Кагытанам, на поўдні з Беяглу і на ўсходзе з Босфарам. Непасрэдна на другім беразе знаходзіцца акруга Юскюдар. Раён уключае шэраг важных аб’ектаў уздоўж еўрапейскага берага Басфора, ад палаца Далмабахчэ на поўдні да раёна Бебек на поўначы.
Бешыкташ | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт(тур.) | |
![]() |
|

Гістарычным камерцыйны цэнтрам Бешыкташу з’яўляецца квартал з аднайменнай назвай, а таксама Чаршы[1], які прымыкае да невялікага парку. Праз раён праходзіць бульвар Барбарас, якая злучае заходні бераг праліву з Басфорскім мостам. З іншага боку бульвар сканчваецца ў квартале Зінджырлікую ў раёне Шышлі, які з’яўляецца важным грамадскім транспартным вузлом гораду. Праз раён таксама праходзіць праспект Бююкдэрэ.
Не зважаючы на тое, што раён ёсць адносна невялікім як паводле колькасці насельніцтва, гэтак і паводле плошчы, Бешыкташ, аднак, з’яўляецца адным з найважнейшых раёнаў гораду дзякуючы сваім бізнесовым і гандлёвым зонам, гістарычным месцам, універсітэтам, маляўнічым краявідам на праліў Басфор і падводнай дарозе. Раён таксама з’яўляецца вядучым фінансавым цэнтрам Турцыі[2]. У рэйтынгу 2013 года турэцкіх раёнаў Бешыкташ заняў першае агульнае месца дзякуючы высокаму ўзроўню жыцця, росквіту і ўзроўню культуры[3]. У раёне размяшчаецца футбольны клуб «Бешыкташ», шматразовы чэмпіён краіны і ўладальнік кубку Турцыі. Стадыён клуба размяшчаецца ля самага палаца Далмабахчэ.
У 2016 і 2017 гадах у раёне адбыліся два тэракты. Адзін меў месца ля стадыёна, а другі — у начным клубе[4].
Зноскі
- ↑ «Beşiktaş İlçesi». Beşiktaş Belediyesi.
- ↑ «About Beşiktaş: Heart of Istanbul». Beşiktaş Belediyesi.
- ↑ «İstanbul’un refah seviyesi en yüksek ilçesi». TRT Haber.
- ↑ «Turkey nightclub shooting: Istanbul on alert after gunman kills dozens». The Guardian.
ЛітаратураПравіць
- Бешик-Таш // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бешыкташ
- Афіцыйны сайт.
- Фатаздымкі. Fotopedia.