Благавешчанск
Благавешчанск (руск.: Благовещенск) — горад (з 1858) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Амурскай вобласці. Насельніцтва 217,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1856 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на паўднёвым захадзе Зейска-Бурэінскай раўніны, на левым беразе Амура, пры ўпадзенні ў яго ракі Зеі, за 7985 км на ўсход ад Масквы. На процілеглым беразе Амура — кітайскі горад Хэйхэ.
ГісторыяПравіць
Упершыню рускія з'явіліся на месцы зліцця двух рэк Амура і Зеі летам 1644 года, калі там спыніўся першапраходзец Васіль Паяркоў са сваім войскам[2]. У 1653 годзе земляпраходзец Ерафей Хабараў вырашыў пабудаваць на гэтым месцы астрог[3], але пасля падпісання ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы рускія былі вымушаныя пакінуць левы бераг Амура.
Годам стварэння Благавешчанска лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Усць-Зейскі вайсковы пост. Да 1856 года наспела неабходнасць канчаткова вызначыцца з прыналежнасцю левага берага Амура Расійскай імперыі. Для гэтага трэба было прыняць меры па замацаванню ў гэтай мясцовасці рускага насельніцтва. 2 чэрвеня 1856 года на левы бераг Амура непадалёк ад вусця Зеі прыбыў вайсковы атрад колькасцю каля 500 салдат, якія заняліся расчысткай тэрыторыі, падрыхтоўкай яе для размяшчэння будучых перасяленцаў.
НасельніцтваПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Уладзімір Уладзіміравіч Борман (1911—1965) — беларускі архітэктар.
- Галіна Фёдараўна Пальчэўская (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Фрыдрых Канстанцінавіч Латынцаў (1928—2001) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Население Благовещенска по итогам переписи 2010
- ↑ Поярков Василий Данилович
- ↑ История Благовещенска
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)