Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Благавешчанскі касцёл і кляштар дамініканцаў
Васкрасенская царква ў 2009 годзе.
Васкрасенская царква ў 2009 годзе.
53°04′00″ пн. ш. 26°38′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Епархія Слуцкая епархія
Архітэктурны стыль сармацкае барока
Заснавальнік Станіслаў Казімір Радзівіл
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000190шыфр 613Г000190

Дабравешчанскі касцёл і кляштар дамініканцаў — помнік архітэктуры сталага барока. У цэнтры горада Клецка Мінскай вобласці, па вул. Панкратаўская, 8.

ГісторыяПравіць

 
Касцёл, 1930

Кляштар быў заснаваны ў 1683 г. скарбнікам навагрудскім Ежы Казімірам Булгакам і яго жонкай Кларай з Галтоўскіх. У тым жа годзе па фундацыі маршалка літоўскага князя С.К. Радзівіла драўляны касцёл заменены на мураваны, асвячоны 6 чэрвеня 1684 г. Пасля скасавання ў 1832 годзе Дамініканскага кляштара ў Дабравешчанскім касцёле была ўладкавана праваслаўная Спаса-Уваскрасенская царква. У 1854 г. царква адрамантавана за кошт князя Льва Радзівіла (быў створаны драўляны іканастас на 13 абразоў). У савецкі час храм закрыты (у ім быў размешчаны філіял механічнага завода). Царква адноўлена ў 2000 г.

АрхітэктураПравіць

 
Унутры Васкрасенскай царквы.

Неф (у плане выцягнуты прамавугольнік) і алтарная апсіда з паўцыркульным завяршэннем накрыты высокім агульным дахам. З поўначы — невялікая сакрысція. Галоўны фасад вырашаны як аб’ёмная дзвюхвежавая пласціна і падзелены карнізам (ніжэй узроўню карнізу нефу) на две роўныя па вышыні часткі. Масіўныя чацверыковыя вежы спачатку завяршаліся пакатымі, потым высокімі чатырохсхільнымі шатрамі (вярхі разбураныя), тарэц даху закрываўся трохвугольным франтонам, па вышыні амаль роўным з вежамі. Фасады рытмічна расчлянёныя шырокімі пілястрамі, пластыка галоўнага фасада ўзбагачаная нішамі, франтончыкамі, скульптурай і лепкай.

Будынак кляштара дамініканцаўПравіць

На ўсходзе за касцёлам пастаўлены двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак кляштара, накрыты вальмавым дахам. Фасады рытмічна расчлянёныя шырокімі лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка галерэйная з тарцовай двухмаршавай лесвіцай. Перакрыцці памяшканняў, галерэй і падвалаў скляпеністыя. З 1795 г. пры кляштары існавала школа на дзесяць студэнтаў шляхецкага паходжання і шпіталь (заснаваны М. Адахоўскім).

Цяпер у кляштары размешчаны інтэрнат. Касцёл і кляштар — помнікі рэспубліканскага значэння.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 133—134.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, С. 333—334.

СпасылкіПравіць