Благавешчанскі мост
Благавешчанскі мост (руск.: Благове́щенский мост; з 1855 па 1918 гады — Мікалаеўскі мост, з 1918 па 2007 гады — мост Лейтэнанта Шміта) — развадны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае паміж сабой Васільеўскі і 2-і Адміралцейскі востраў. Першы сталы мост цераз Няву. На сённяшні дзень гэта адзіны мост на Няве, падмурак якога выкананы з драўляных паляў. У 1990 годзе агароджа, ліхтары і павільёны моста ўключаны ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння, знаходзяцца пад аховай дзяржавы.
Благавешчанскі мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 59°56′05″ пн. ш. 30°17′23″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Нява |
Месца размяшчэння | |
Матэрыял | сталь |
Колькасць пралётаў | 8 |
Агульная даўжыня |
|
Шырыня моста | 37 м |
Адкрыццё | 12 лістапада 1850 |
![]() |
Першы арачны мост пабудаваны ў 1843—1850 гадах па праекце С. В. Кербедза. У 1936—1939 гадах па праекце інжынера Р. П. Перэдэрыя мост перабудаваны ў бэлечны, развадны пралёт быў размешчаны над сярэдзінай рэчышча ракі. У 2005—2007 гадах праведзена рэканструкцыя, у ходзе якой масту вярнулі гістарычнае аблічча.