Блакітны Ніл
Блакітны Ніл (Абай; амх. ጥቁር አባይ) — рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўжыня 1600 км.
Блакітны Ніл am/ጥቁር አባይ/ar/النيل الأزرق | |
Выток | воз. Тана |
11°37′14″ пн. ш. 37°24′30″ у. д.HGЯO | |
Вышыня вытоку | 1830 м |
Вусце | Ніл |
15°37′25″ пн. ш. 32°30′07″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 1740 км |
Расход вады | 1525.3 м³/с |
Краіна | Эфіопія, Судан |
Бярэ пачатак з возера Тана (Эфіопскае нагор'е) на вышыні 1830 м. Сцёк з возера зарэгуляваны плацінай з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусця.
На працягу 500 км цячэ ў каньёне глыбінёй 900—1200 м. У Эфіопіі лічыцца святой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.
На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр — «мора» і азрак — «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча ля горада Расейрэс.
Ля горада Хартум Блакітны Ніл зліваецца з Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.