Блакітны бурштын

Блакітны Бурштын (англ.: Blue amber) — бурштын з рэдкай блакітнай афарбоўкай. Часцей за ўсё ён сустракаецца ў бурштынавых шахтах каля Сант’яга, а таксама здабываецца ў Мексіцы, Нікарагуа і Дамініканскай Рэспубліцы. Малавядомы праз сваю рэдкасць, ён існуе з часу адкрыцця дамініканскага бурштыну[1][2][3]. У некаторых гарадах Цэнтральнай Амерыкі, размешчаных у «бурштынавых» раёнах, былі створаны музеі сонечных камянёў. Самы вядомы з іх   — мексіканскі музей інклюзаў «Схаваны камень», які мае калекцыю ў 10 000 асобнікаў.

Блакітны дамініканскі бурштын

Уласцівасці

правіць

Пры штучным асвятленні блакітны бурштын падобны на звычайны бурштын, але пад уздзеяннем сонечнага святла ён мае інтэнсіўнае флюарэсцэнтнае блакітнае ззянне. Пры ультрафіялетавым святле ён свеціцца ярка-малочна-блакітным колерам. Гэты эфект параўнальны з акіянам, які, хоць і празрысты, можа змяняць колер ад светла-сіняга да цёмна-сіняга і чорнага ў залежнасці ад глыбіні, масы, салёнасці і г. д.

Блакітны бурштын мае вельмі прыемны пах, які адрозніваецца ад звычайнага бурштыну пры рэзанні або паліроўцы[4].

Зноскі

  1. Leif Brost and Ake Dahlstrom. The Amber Book, Geoscience Press, Inc., Tucson, AZ, 1996 ISBN 0-945005-23-7
  2. Manuel A. Iturralde-Vennet 2001. Geology of the Amber-Bearing Deposits of the Greater Antilles. Caribbean Journal of Science, Vol. 00, No. 0, 141—167, 2001
  3. Martínez, R. & Schlee, D. (1984): Die Dominikanischen Bernsteinminen der Nordkordillera, speziell auch aus der Sicht der Werkstaetten. — Stuttgarter Beitr. Naturk., C, 18: 79-84; Stuttgart.
  4. Stoney statements(нявызн.). Clear Lake Gem & Mineral Society (12 березня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 березень 2016. Праверана 1 липня 2015.