Хлопчык у блакітным

(Пасля перасылкі з Блакітны хлопчык)

«Блакітны хлопчык» (англ.: The Blue Boy, таксама перакладаецца як «Хлопчык у блакітным») — партрэт англійскага жывапісца Томаса Гейнсбара, напісаны ў 1770 годзе.

Томас Гейнсбара
Блакітны хлопчык. 1770
The Blue Boy
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 177.8 × 112.1 см
Галерэя Ханцінгтан, Сан-Марына
(інв. 21.1)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Для партрэта мастаку пазіраваў Джонатан Батл, сын гандляра скабянымі таварамі, якога Гейнсбара наўмысна прыбраў у блакітны атласны касцюм арыстакрата.[1] Касцюм Джонатана Батла быў падабраны па модзе таго часу. Блакітны колер, узбагачаны тонкай гульнёй рэфлексаў, стварае маляўнічую сімфонію ў кантрасце з іншымі колерамі палітры.[2] Спакойная і нязмушаная пастава пазбаўлена афектацыі, Гейнсбара надаў твару хлопчыка жывы выраз.

Партрэту ўласцівы галоўны прыём Гейнсбара — растварэнне аднаго колеру ў іншым пры дапамозе асобных мазкоў іншага тону, украпаных у каляровую паверхню прадметаў.

Зноскі

  1. Томас Гейнсбара. Блакітны хлопчык
  2. Гейнсбара, Томас — біяграфія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2011. Праверана 1 жніўня 2012.

Спасылкі правіць