Блакітніца алькон

Блакітніца алькон (Phengaris alcon) — матыль з сямейства блакітніц.

Блакітніца алькон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phengaris alcon Denis & Schiffermuller, 1775

Сінонімы
Maculinea alcon

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  203773
EOL  269492

Размах крылаў 34-38 мм. Крылы самца зверху фіялетава-блакітныя, бліскучыя, з вузкім цёмным краем, часам з цёмнымі плямамі ў цэнтры. Крылы самкі зверху бурыя. Знізу крылы светла-бурыя з 2 паралельнымі радамі цёмных плямаў уздоўж вонкавага краю і малюнкам з чорных крапінак у цэнтральнай і прыкаранёвай частках крыла.

Пашырэнне: Еўропа, горныя раёны Казахстана, Сярэдняй Азіі, поўдня Сібіры. Месцы пражывання: ускрайкі і паляны пераважна сасновых лясоў.

За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць у ліпені-жніўні. Вусені кормяцца на гарычках, у працэсе развіцця звязаны з мурашкамі роду Myrmica. Вусені старэйшых узростаў трапляюцца ў мурашніках. Яны ж і зімуюць.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5