Бланка Кастыльская
Бланка Кастыльская, Бланш Кастыльская (Blanche de Castille) (4 сакавіка 1188, Паленсія, Іспанія — 27 лістапада 1252, Мелён, Францыя) — прынцэса Кастыльская, жонка Людовіка VIII і каралева Францыі.
Бланка Кастыльская Blanche de Castille | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
14 ліпеня 1223 — 8 лістапада 1226 | |||
Каранацыя | 6 жніўня 1223 | ||
Папярэднік | Інгеборга Дацкая | ||
Пераемнік | Маргарыта Праванская | ||
Дзейнасць | рэгент | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 4 сакавіка 1188 | ||
Смерць | 27 лістапада 1252 (64 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Іўрэйская дынастыя | ||
Бацька | Альфонса VIII Кастыльскі | ||
Маці | Элеанора Англійская | ||
Муж | Людовік VIII Леў | ||
Дзеці | Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Альфонс дэ Пуацье, Святая Ізабэла Французская[d], Карл I Анжуйскі, Жан Трыстан[d], Philippe de France[d], Philippe de France[d] і Philippe de France[d] | ||
БіяграфіяПравіць
Каранацыя Людовіка VIII і Бланкі Кастыльскай.
Дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай, сястра Энрыке I і Берэнгарыі.
З 1226 па 1236 гады была рэгентшай пры сваім малалетнім сыне Людовіку IX. У 1248 — 1252 гадах кіравала Францыяй з прычыны адсутнасці Людовіка IX, выкліканага яго ўдзелам у сёмым крыжовым паходзе. Пасля завяршэння альбігойскіх войн заключыла Парыжскі мір (1229), паводле якога была далучана частка Лангедока. Здушыла паўстанне «Пастушкоў».
Шлюб і дзеціПравіць
З 23 мая 1200 года была замужам за каралём Францыі Людовікам VIII. Мелі 13 дзяцей, з якіх выжылі сямёра:
- 1. Бланш (1205 — 1206)
- 2. Агнес (1207 — у мал.)
- 3. Філіп (9.09.1209 — ліпень 1218), жанаты з 1217 на Агнес, графіні дэ Данзі;
- 4. і 5. Блізняты Альфонс і Іаан (нар. і памерлі 23.01.1213)
- 6. Людовік IX Святы (1214 — 1270), кароль Францыі;
- 7. Рабер I (1216 — 1250), граф Артуа, загінуў у VII Крыжовым паходзе пры Мансуры. Заснавальнік дому Артуа, які згас ў 1472 годзе;
- 8. Філіп (2.01.1218 — 1220)
- 9. Жан Трыстан (21.07.1219 — 1232), граф Анжуйскі і Мэнскі;
- 10. Альфонс (11.11.1220 — 21.08.1271), граф Пуату і Аверні, па сваёй жонцы Жанне Тулузскай апошні граф Тулузы;
- 11. Філіп Дагабер (20.02.1222 — 1232)
- 12. Ізабела Французская (14.04.1225 — 23.02.1269), манашка ў Лангшампэ;
- 13. Карл I Анжуйскі (21.03.1226 — 7.01.1285), граф Анжуйскі і Мэнскі, дзякуючы свайму першаму шлюбу з Беатрысай Праванскай стаў у 1246 графам Праванса. У 1266 годзе заваяваў Сіцылійскае каралеўства, разбіўшы яго караля Манфрэда. У выніку Сіцылійскай вячэрні (1282) страціў Сіцылію, застаўшыся толькі каралём Неапалю. Тытулярны кароль Іерусалімскі з 1278 года. Заснавальнік незвычайна разгалінаванага Анжу-Сіцылійскага дому.