Бланка д’Артуа (фр.: Blanche d’Artois, 1248 — 2 мая 1302) — графіня Шампані і Бры, і каралева Навары.

Бланка д’Артуа
Blanche d’Artois
Бланка д’Артуа
каралева, а затым рэгент Навары
4 снежня 1270 — 1284
Папярэднік Генрых I Тоўсты
Пераемнік Жанна I
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 1248
Смерць 2 мая 1302(1302-05-02)[1][2]
Пахаванне
Дынастыя House of Artois[d]
Бацька Роберт I д’Артуа
Маці Мацільда Брабанцкая[d]
Муж Генрых I Тоўсты і Эдмунд Гарбаты, 1-ы граф Ланкастарскі[d]
Дзеці Іаана I Наварская, Томас Плантагенет, 2-і граф Ланкастар[d], Генры Плантагенет, 3-і граф Ланкастэр[d], John of Lancaster[d], Томас Плантагенет, 2-і граф Ланкастар[d], Mary Plantagenet[d] і Thibaut de Navarre[d]

ПаходжаннеПравіць

Была дачкой Рабера д’Артуа і Мацільды Брабанцкай (1224—1288). Даводзілася (па бацькаўскай лініі) унучкай французскаму каралю Людовіку VIII і пляменніцай Людовіку IX, а па матчынай — унучкай брабанцкаму герцагу Генрыху II і Марыі Гогенштаўфен, дачцы Філіпа Швабскага.

Першы шлюбПравіць

У 1269 годзе ажанілася з графам Шампані і Бры Генрыха III, які ў 1270 годзе стаў таксама каралём Навары пад імем Энрыке I. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

  • Цібо (пам. у 1273), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Шампанскага дому;
  • Жанна (1271—1305), будучая каралева Навары і каралева Францыі.

Генрых памёр у 1274 годзе і Бланка д’Артуа стала рэгенткай Навары (1274—1284) падчас маленства сваёй дачкі Жанны.

Другі шлюбПравіць

У 1276 годзе Бланка ажанілася другі раз з Эдмундам Ланкастарскім (1245—1296), малодшым сынам англійскага караля Генрыха III і Элеаноры Праванскай. Эдмунд таксама быў удаўцом, яго жонка Эвеліна памерла ў 15-гадовым узросце ў тым жа годзе, што і муж Бланкі. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:

Зноскі

  1. Blanche d'Artois // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Blanche d'Artois // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.