Блокчэйн

ланцужок блокаў трансакцый

Блокчэйн (англ.: blockchain альбо block chain — ланцужок блокаў) — пабудаваны па пэўных правілах бесперапынны паслядоўны ланцужок блокаў, якія змяшчаюць інфармацыю. Часцей за ўсё, гаворка ідзе пра транзакцыі ў розных крыптавалютах, але блокі могуць утрымліваць і іншую інфармацыю. Упершыню тэрмін з’явіўся як назва размеркаванай базы дадзеных, рэалізаванай у сістэме «Біткойн».

Асноўная паслядоўнасць блокаў (чорныя) з’яўляецца самай доўгай ад пачатковага (зялёны) да бягучага. Пабочныя галіны (фіялетавыя) адсякаюцца.

Асноўным і бясспрэчным плюсам блокчэйну з’яўляюцца дэцэнтралізаваныя тэхналогіі. Дэцэнтралізацыя дазваляе пазбегнуць многіх праблем, якімі валодалі базы-папярэднікі. Галоўнага цэнтра тут проста няма, а ўсе ўдзельнікі сеткі надзеленыя роўнымі правамі. Па сутнасці, кожны карыстальнік такой сеткі не толькі карыстаецца ёю для размяшчэння інфармацыі, але і сам з’яўляецца пастаўшчыком сэрвісу. Такім чынам, калі нейкі з элементаў такой сеткі выйдзе з ладу, гэта ніяк не адаб’ецца на працы астатніх удзельнікаў.

Блокчэйн — сістэма размеркаванага рэестра даных, даступная кожнаму ўдзельніку гэтай сеткі. Напрыклад, лічбавая валюта, у аснове працы якой ляжыць блокчэйн, можа стварацца, перамяшчацца і захоўвацца па-за кампетэнцыяй любога ўрада, фінансавай установы або асабістага юрыста, але тым не менш кожная транзакцыя запісваецца ў блокчэйн і публічная.

Блокчэйн патрэбны там, дзе важныя хуткасць і надзейнасць перадачы даных — значыць, практычна ў любой сферы жыцця: пры заключэнні смарт-кантрактаў на пастаўку тавараў, праверцы вынікаў электроннага галасавання або працы любой крыптавалюты, напрыклад біткоіна.

Лічыцца, што тэхналогію размеркаванага рэестра вынайшаў Сатошы Накамота ў 2008 годзе як рэестр для першай сусветнай крыптавалюты — біткоіна. Аднак пэўна невядома, ці ёсць сапраўды чалавек з такім імем, або гэта псеўданім, за якім хаваецца група людзей.

Шмат хто спрабуе даказаць, што яны і ёсць Сатошы. Адзін з самых вядомых — прадпрымальнік Крэйг Райт. Ён сцвярджае, што стварыў біткоін, а таму Bitcoin Core павінен вярнуць яму доступ да згубленага кашалька.

Перавагі і недахопы тэхналогіі Blockchain правіць

Асноўныя плюсы тэхналогіі блокчэйн
  • Дэцэнтралізацыя захоўвання даных. Blockchain захоўваецца адразу ва ўсіх удзельнікаў сеткі, што зводзіць да нуля імавернасць узлому ці выкраданні.
  • Усе даныя празрыстыя, дзякуючы чаму кожны можа адсачыць інфармацыю пра перавод сродкаў, каб пераканацца, ці праўда яны адпраўлены.
  • Няма магчымасці вяртання транзакцыі. Плацельшчык не мае магчымасці замарозіць або адклікаць плацеж.
  • Няма пасрэднікаў і залішніх камісій за іх працу.
Найбольш прыкметныя мінусы
  • Праблемы з маштабаванасцю. Калі база даных становіцца занадта вялікай, праверка інфармацыі займае шмат часу. Адпаведна, плацяжы праходзяць нашмат павольней. У Біткоіне цяпер сярэдні час перадачы плацяжу складае 4-5 гадзін, а максімальны — 2 сутак. Пры тым, што яшчэ нядаўна гэты час не перавышаў 10 хвілін.
  • Статус «па-за законам» для большасці дзяржаў. Выкарыстоўваць тэхналогію даводзіцца на сваю рызыку. Хоць намячаецца відавочны прагрэс, шэраг краін ужо з цікавасцю паглядае на перспектывы блокчейна ў розных сферах.
  • Як і са смарт-кантрактам, высокі кошт укаранення.

Перспектывы і развіццё тэхналогіі Blockchain правіць

Пры ацэнцы бягучага ўзроўню развіцця блокчэйн-тэхналогіі, звяртаюць увагу на тры фактары:

  • З’яўленне новых тэхнічных распрацовак, накіраваных на ўдасканаленне Blockchain,
  • З’яўленне новых праектаў, навізна іх ідэй,
  • Прызнанне грамадствам і ўрадам.

Тэхналогія зусім новая, сутыкаецца з рознымі памылкамі, яшчэ шмат работы па стабілізацыі.

Зноскі

Спасылкі правіць